Культура11

Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча

26 красавіка. Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ у Мінску (Харужай, 25/3). 18.30.

Гэтай вясною было нямала нагодаў для рэфлексіі таго, як развіваецца ў Беларусі сфера мастацкага і навуковага перакладу. У межах фестываля “Шэнгенка” было зладжана некалькі кніжных прэзентацый, а Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з Філасофскай Прасторай і кнігарняй “логвінаЎ” на публічнай дыскусіі паспрабаваў абмеркаваць мажлівасці выпрацоўкі агульнай стратэгіі развіцця перакладаў на беларускую мову.

І вось новая нагода – выхад кнігі выбраных перакладаў Андрэя Хадановіча “Разам з пылам”. У тым, што кніга выходзіць месяцам пазней, можна ўбачыць сваю логіку – гэтая падзея выбіваецца з шэрагу сакавіцкіх прэзентацый сваім відавочным акцэнтам на асобе перакладчыка. Тым самым кніга падкрэсліла актуальную тэндэнцыю, якая добра акрэслена ў рэцэнзіі Ганны Янкуты: “Апошнім часам усё часцей усплывае думка пра тое, што перакладчыкі, якія доўгі час былі ў цені сваіх аўтараў, пачынаюць паціху выпаўзаць у свет, каб нагадаць яму, гэтаму свету, пра сваё існаванне і пра сваю ролю ў станаўленні нацыянальнай літаратуры. Бо фактычна перакладчыкі не так знаёмяць чытачоў з творамі тых ці іншых замежных аўтараў, як распрацоўваюць сваю ж мову, прышчапляюць сваёй жа літаратуры новыя стылі і тэхнікі пісьма, “прыкрываючыся” чужым імем”. І нібы пацвярджаючы гэтыя словы, Андрэй Хадановіч кажа ў інтэрв’ю напярэдадні сваёй публічнай лекцыі: “Пераклад - гэта не проста камунікацыя, гэта спосаб паўплываць на сучасны табе стан мовы. Справакаваць творчую актыўнасць тут і цяпер”.

Выхад перакладчыка з “ценю сваіх аўтараў” змяняе расстаноўку пазіцый, па-іншаму пазначае ролю і месца перакладу ў нацыянальнай культуры і задае новыя, цікавыя ракурсы для рэфлексій актуальнага стану і праблематыкі беларускага перакладу. 26 красавіка ў межах цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi” на гэтыя тэмы разважае вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Лекцыя “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы пра пераклад” пачнецца а 18.30 у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (Харужай, 25/3, 4-ы паверх). Пасля лекцыі ў кавярні “ПРО Кафе” адбудзецца аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча з нагоды выхаду кнігі “Разам з пылам”. Уваход вольны.

Традыцыйна Лятучы ўніверсітэт арганізуе online-трансляцыю лекцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць