Улада11

Мастацкі тэкстыль у Полацку

17 жніўня ў Полацкай карціннай галерэі адкрылася ўнікальная міжнародная выстава – Мастацкі тэкстыль (Беларусь-Літва). У экспазіцыі - працы 9 літоўскіх і 12 беларускіх мастакоў.

17 жніўня ў Полацкай карціннай галерэі адкрылася ўнікальная міжнародная выстава – Мастацкі тэкстыль (Беларусь-Літва). У экспазіцыі - працы 9 літоўскіх і 12 беларускіх мастакоў. З літоўскага боку арганізатарамі праекта выступіла Тэкстыльная гільдзія, з беларускага – Полацкая карцінная галерэя. Сярод удзельнікаў выставы вядомыя майстры: І. Шмідтэнэ, Л. Іоніке, Л. Гутаўскэнэ, С. Каткова, Н.Пілюзіна, Л. Скрыпнічэнка, Л. Густава, Л. Пятруль, Т. Козік і інш.

У дзень адкрыцьця адбыўся майстар-кляс па батыку, які праводзіла старшынька Тэкстыльнай гільдзіі Яланта Шмідтэнэ. У майстар-клясе таксама ўдзельнічалі беларускія мастачкі Святлана Каткова, Тацяна Козік і Марыэтта Голубева.

Тэкстыльная гільдзія аб'ядноўвае мастакоў-тэкстыльшчыкаў Літвы. Вось што пра сваю творчую арганізацыю распавяла Яланта Шмідтэнэ: «Наша арганізацыя мастакоў па тэкстылю усёй Літвы, наш офіс і наша галерэя знаходзяцца ў Коўне. Мы выстаўляецца ня толькі ў памяшканьнях, галерэяў, але і пад адкрытым небпм, напрыклад, у замках, там, куды прыходзяць людзі і дзе яны могуць захапіцца нашым мастацтвам».

Літоўскім мастакам вельмі спадабалася полацкая мастацкая галерэя. Гэты мастацкі музэй знаходзіцца ў старажытным корпусе былога езуіцкага калегіюма і мае вельмі багатую калекцыю беларускага выяўленчага мастацтва другой паловы 20 стагодзьдзя. Гэта бадай адзін з самых лепшых у Беларусі музэй сучаснага айчыннага выяяўленчага мастацтва.

Падчас майстар-класа прафэйсійныя мастачкі ня толькі паказвалі як нараджаюцца творы мастацтва на тканінах, але і вучылі гэтаму майстэрству навучэнцаў мясцовай мастацкай школы. Гаворыць адна з удзельніц майстар-кляса полацкая мастачка Тацяна Козік: «Яланта выканала вялікую працу на ятвабе, працуючы, падрабязна тлумачыла, што і як робіць. А мы, я, Святлана Каткова і Марыэтта Голубева, поруч працавалі творча. Ятваб і фарбы атрымалі навучэнцы мясцовай мастацкай школы, якія змаглі атрымаць першы ўрок гэтага майстэрства».

Працы, якія выканалі мастакі, засталіся ў падарунак полацкаму музэю. Ялантэ Шмідтэнэ паведаміла, што ў Літве сёньня зноў вельмі папулярны мастацкі тэкстыль: «Нашыя маладыя мастакі шмат езьдзяць па сьвеце і прывезьлі новыя тэхналёгіі, матэрыялы, фарбы. Мастацкі тэкстыль захапіў ня толькі мастакоў, але і проста аматароў што-кольвечы зрабіць прыгожае на тканіне».

Беларускія і літоўскім мастакі дамовіліся правесьці шэраг агульных мастацкіх праектаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко58

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць