Здарэнні

Начная пагоня па Мінску: маладыя злодзеі адбіваліся ад машыны ДАІ магнітолай

Двое хлопцаў у Мінску на скрадзенай машыне зладзілі начныя ўцёкі ад ДАІ, расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

Сёння ноччу каля 3 гадзін 10 хвілін экіпаж ДАІ, які дзяжурыў у раёне вуліц Гарэцкага і Рафіева, звярнуў увагу на аўтамабіль ВАЗ 21061, які паводзіў сябе дзіўна: то разганяўся, то тармазіў.
Кіроўца, заўважыўшы машыну ДАІ, заехаў на стаянку гіпермаркета. Экіпаж накіраваўся ўслед за парушальнікамі.
Але як толькі супрацоўнікі ДАІ пад’ехалі да іх, ВАЗ рэзка сарваўся з месца.

Інспектары неаднаразова звярталіся да кіроўцы праз гучнаўзмацняльнік з патрабаваннем спыніцца, але ніякага толку. Пагоня панеслася па вуліцах Гарэцкага, Шаранговіча, Лабанка, Сухараўскай, хлопцы спрабавалі схавацца на МКАД,

уцекачы пятлялі па начным горадзе, не звяртаючы ніякай увагі на правілы дарожнага руху, хуткасны рэжым, святлафоры і дарожную разметку.
Інспектары выклікалі дапамогу.
Убачыўшы, што іх даганяюць ўжо дзве машыны ДАІ, кіроўца і пасажыр ВАЗа сталі на хаду кідаць у аўтамабілі інспектараў рэчы і прадметы з сваёй машыны. Аўтамагнітола трапіла ў лабавое шкло аднаго з экіпажаў, прайшла па датычнай, але, на шчасце, не прабіла яго.
Збочваючы з вуліцы Панамарэнкі на праспект Пушкіна, кіроўца ВАЗ не ўтрымаў машыну,
на вялікай хуткасці тая пайшла ў занос, наехала на бардзюрны камень, наляцела на асвятляльную мачту і перакулілася.
Інспектары затрымалі кіроўцу і пасажыра, яны абышліся ўдарамі.

Як высветлілася, хлопец правоў не меў (ён іх ніколі і не атрымліваў!) Больш за тое, машына была крадзенай. Гаспадыня ўжо напісала заяву.

Кіроўцу (жыхар Мазыра 1994 года нараджэння) і пасажыра (мінчанін 1992 года нараджэння) даставілі ў Маскоўскае РУУС сталіцы для далейшых разбіральніцтваў. На кіроўцу складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў за розныя парушэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

Зорны асілак з Чэрыкава расказаў, чаму змяніў Маскву на малую радзіму10

Чаму старэйшыя дзеці разумнейшыя за малодшых? Тлумачаць навукоўцы5

Пасажыры жорстка збілі жанчыну-таксістку — яна апынулася ў бальніцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць