Улада

Лукашэнка лічыць Казахстан прывабным і перспектыўным партнёрам

Аляксандр Лукашэнка лічыць Казахстан прывабным і перспектыўным партнёрам для Беларусі. Пра гэта ён заявіў 29 мая ў Астане на двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

«Мы бачым Казахстан самым прывабным, перспектыўным партнёрам для Беларусі. Таму што тут вельмі шмат працы, якую мы ўмеем рабіць і ў якой вы маеце патрэбу, і вы не супраць, каб мы па гэтых кірунках працавалі. Мы гатовыя браць і бярэм актыўны ўдзел у мадэрнізацыі вашай краіны. У нас нямала праектаў і амаль няма ніякіх праблем у іх рэалізацыі. Гэта гаворыць пра ўзровень нашага супрацоўніцтва», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, двухбаковыя адносіны ў краін «развіваюцца даволі дынамічна», «атрымліваецца не толькі на нашым узроўні здымаць усякія праблемы і перашкоды на гэтым шляху, але і нашы спецыялісты, урады добра працуюць».

Лукашэнка адзначыў паспяховасць нядаўняга візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра Казахстана. «Мы з ім сустракаліся, абмеркавалі вельмі шмат пытанняў, дэлегацыя пабывала ва ўсіх кутках Беларусі, прэм’ер-міністр з цікавасці да асобных пытанняў затрымаўся ў нашай краіне. Мы гэта цэнім», — падкрэсліў ён.

Кажучы пра пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе сёння ў Астане,
Лукашэнка адзначыў, што бакі павінны зрабіць некалькі захадаў у прасоўванні гэтага перспектыўнага інтэграцыйнага аб’яднання. «Вельмі спадзяюся, што мы, маючы практычна падобную пазіцыю з вамі па многіх пытаннях, зможам сёння дасягнуць кансэнсусу», — сказаў ён.

Са свайго боку Назарбаеў падкрэсліў важнасць саміту, на якім у тым ліку плануецца абмеркаваць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. Ён адзначыў, што двухбаковы гандаль Беларусі і Казахстана мае добрую тэндэнцыю росту.

Назарбаеў запрасіў Лукашэнку наведаць Казахстан з афіцыйным візітам, каб прадметна абмеркаваць развіццё адносін.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію16

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы8

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць