Літаратура11

Кніга «Сфагнум» Віктара Марціновіча — хіт продажаў за май

Новы раман Віктара Марціновіча «Сфагнум», рэліз якога адбыўся ў канцы мая, ставіць рэкорды па продажах.

Нагадаем, што твор выйшаў у двух варыянтах — электроннай кнігай на рускай мове (мове арыгіналу) на 34mag.net, а таксама асобным папяровым выданнем на беларускай мове ў перакладзе Віталя Рыжкова.

Якраз «Сфагнум», апублікаваны ў выдавецтве «Кнігазбор» (серыя «Кнігарня пісьменніка»), згодна са статыстыкай «Белкнігі», за апошнія тры дні месяца стаў лідарам продажаў за май. Чым жа прывабная для шырокага чытацкага кола гэтая кніга?

Крытык Ганна Янкута ў рэцэнзіі на раман «Сфагнум» адзначае: «Калі ўявіць сабе кампазіцыю „Сфагнума“ ў выглядзе шкілета, то гэта будзе адзін з самых добра складзеных і гарманічных шкілетаў, з якімі я сутыкалася апошнім часам у беларускай літаратуры. Агульны ход падзеяў у творы вывераны добра, напружанне дазуецца акуратна, зацягнутых эпізодаў, якія прымусілі б асабліва нецярплівага чытача пераскокваць праз абзацы, няма».

Лідзія Міхеева, разважаючы пра творчасць Віктара Марціновіча на сайце bookster.by, піша: «Галоўныя героі новага рамана Марціновіча — банальныя, але па-свойму абаяльныя гопнікі, якія ўвязваюцца ў крымінальную гісторыю, дзе выступаюць, самі таго не ведаючы, сляпымі прыладамі ў руках лёсу, які, што сімптаматычна, у рамане абарочваецца „панаехаўшым“ расійскім бандыцкім капіталам».

А на сайце 34mag.net паведамляецца, што замежныя выдаўцы Марціновіча ўжо празвалі гэты раман «„Карты, грошы, два ствалы“ ў беларускай правінцыі», змясціўшы яго ў нішу «гангстарскай камедыі».

Так ці іначай, але скласці ўласнае меркаванне можна толькі прачытаўшы кнігу. Выданні серыі «Кнігарня пісьменніка» можна знайсці ў крамах па ўсёй Беларусі. Цікаўцеся!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе44

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска2

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе44

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць