Меркаванні1212

Знішчальнік выклікалі? Не? «Тогда они летят к вам!»

Піша Уладзімір Падгол.

Міністр абароны Расіі Шайгу другі раз цягам месяца паставіў ўсіх грамадзян Беларусі перад фактам. Ды перад якім! 5 чэрвеня з экранаў дзяржаўных тэлеканалаў ён паведаміў аб размяшчэнні на нашых аэрадромах расейскага вайсковага авіазлучэння. Так мы даведаліся (не ад Лукашэнкі — ўладара беларускага неба і зямлі!) А ад расейскага генерала, што да нас едуць для рэкагнасцыроўкі афіцэры арміі РФ на чале з камандуючым ваенна-паветранымі сіламі Расіі. Сказана гэта было журналістам і нам з тэлеэкрана такім тонам, нібы гаворка ішла пра паездку ў нашы лясы ў грыбы.

Грамадзяне Беларусі праігнаравалі гэтыя навіны. Дысыдэнты і тыя, хто называе сябе апазыцыянерамі, не зрэагавалі нават так, як гэта зрабілі дысыдэнты ў Маскве падчас уводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію. Так што самалёты ВПС Расіі, кіраваныя расійскімі лётчыкамі, неўзабаве пачнуць лётаць над нашымі галовамі, калі мы будзем араць і сеяць, корпацца на градах, клацаць па клаве, любіцца з каханкай ды песціць малых дзетак.

Прычым гаручкі расейцы будуць мець на парадак больш, чым нашы лётчыкі, і, адпаведна, будуць лётаць (падаць) значна часьцей. Тым хто ў гэтым сумняваецца, раю зірнуць статыстыку аб катастрофах у расійскай вайсковай авіяцыі. 42 здарэнні за 2006—2012 гады!

Юрыдычныя, паліталагічныя моманты размяшчэння ВПС Расіі ў нас ўжо прааналізаваныя экспертамі. Я б хацеў вынесці на абмеркаванне толькі іншае пытанне. Як вядома, хуткасці сучасных самалётаў такія, што баявая машына за час палёту аблятае дзясяткі населеных пунктаў, а часам залятае за мяжу, як гэта было не так даўно ў Літве, куды ляснуўся зьнішчальнік ВПС Расіі. Адсюль у мяне паўстала заканамернае пытанне: ці будзе лётчык з Расеі падчас катастрофы адводзіць свой самалёт ад населенага пункта цаной свайго жыцця? Так як гэта зрабіў у 1996-м Карват, за што стаў першым Героем Беларусі. І так як гэта рабілі іншыя лётчыкі войска Беларусі? Ці будзе выконваць загад свайго камандзіра: «Катапультавацца!»

Сёй-той, на чый дах абрынецца знішчальнік ВПС Расеі, не даведаецца ніколі. Нават калі той зьнішчальнік ляснецца на Дразды. Бо расейскія С-300 свой знішчальнік збіваць не будуць па прынцыпе распазнавання «Свой-чужы». Так што лепш падумаць тут і цяпер, покуль да залатога пісталета на зваліўся яшчэ адзін падарунак — сапраўдны самалёт.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць