Аўто

МКАД мае патрэбу ў дадатковых элементах бяспекі

Мінская кальцавая аўтамабільная дарога мае патрэбу ў дадатковых элементах арганізацыі бяспекі дарожнага руху.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі 13 чэрвеня ў Мінску намеснік начальніка аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Занімон, да ліку такіх элементаў можна аднесці загароджванне МКАД для выключэння доступу на яе пешаходаў, устаноўку траўмабяспечных апор асвятлення, працяг уладкавання пешаходных пераходаў — надземных і падземных.

Акрамя таго, адзначыў прадстаўнік рэспубліканскай ДАІ, неабходна падтрымліваць у належным стане дарожнае пакрыццё і ўсё «тое, што ўжо створана».

Мінская кальцавая аўтамабільная дарога была пабудавана ў пачатку 2000 гадоў і да 2013 года знаходзілася на балансе дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый. Затым яе перадалі гораду.

Кансультант упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі «Белаўтадора» Анатоль Адамцэвіч, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі, паведаміў, што з-за сціслых тэрмінаў будаўніцтва МКАД многія яе элементы ствараліся ўжо пасля ўвядзення аб’екта ў эксплуатацыю.
Так, напрыклад, адразу не былі ўладкаваныя ўсе неабходныя транспартныя развязкі, усе пераходна-хуткасныя палосы, не было зроблена асвятленне.

«Па астатніх параметрах дарога была пабудавана згодна з дзейнымі нормамі і патрабаваннямі. Цяпер элементы ўладкавання там усе прысутнічаюць. Лабавыя сутыкненні выключаюцца. У прынцыпе я не бачу, каб найбліжэйшым часам яе пачалі перабудоўваць», — дадаў спецыяліст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць