Свет88

У Рызе згарэў замак — рэзідэнцыя прэзідэнта Латвіі — фота, відэа

Больш за пяць гадзін спатрэбілася сілам Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы (ДПВС) Латвіі, каб ліквідаваць пажар павышанай ступені небяспекі ў Рыжскім замку. Агонь знішчыў 3200 квадратных метраў.

Як адзначыла прадстаўнік прэс-цэнтра ДПВС Вікторыя Шэмбеле, пажар, які пачаўся ў 22:29, быў лакалізаваны ў 03.53. Аднак ратавальнікі да гэтага часу працягваюць працы ў будынку.

Больш за ўсё ў выніку пажару пацярпеў дах замка, яго канструкцыя і гарышча (згарэла 2 400 квадратных метраў), верхні паверх корпуса (600 квадратных метраў) і трэці паверх (200 квадратных метраў).

Ужо ў 04.45 адноўлены рух па Набярэжнай 11 лістапада паміж Вантавым і Каменным мастамі.

У ДПВС таксама паведамілі, што ў ходзе тушэння пажару адзін з ратавальнікаў атруціўся прадуктамі гарэння. Па словах Шэмбеле, пасля аказання медыцынскай дапамогі пажарны быў выпісаны з бальніцы.

* * *

У чацвер вечарам у сталіцы Латвіі спалахнуў пажар у Рыжскім замку, які закрыты на рэканструкцыю. Дах будынка гарыць адкрытым полымем.

Паведамленне пра ўзгаранне даху прэзідэнцкага замка паступіла на пульт дзяжурнага ў 22.21.

Паколькі будынак знаходзіцца ў цэнтры горада побач з іншымі жылымі дамамі і важнымі пабудовамі, пажару была прысвоена найвышэйшая ступень небяспекі і на месца надзвычайнага здарэння накіравалі больш за 10 машын пажарных.

Спачатку плошча пажару складала 50-100 метраў, але полымя хутка распаўсюдзілася па ўсім даху.

Неўзабаве на тушэнне пажару былі мабілізаваны ўсе сілы Дзяржаўнай пажарнай службы Рыжскага рэгіёна, а таксама прыцягнуты верталёт Нацыянальных узброеных сіл і буксір Рыжскага свабоднага порта.

Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя.
ДПС таксама пакуль не можа прагназаваць, колькі часу спатрэбіцца для ліквідацыі пажару. Каля 23.30 пажарныя адправіліся ўнутр будынка.

* * *

Гісторыя Рыжскага замка ўзыходзіць да 1330 г.,
калі яго будаўніцтва задумалі выцесненыя за тагачасныя межы горада лівонскія рыцары. Пасля замак неаднаразова разбураўся і перабудоўваўся.

Да пачатку 1990-х гадоў тут размяшчаўся Палац піянераў. Пасля ліквідацыі піянераў, як арганізацыі, замак некаторы час пуставаў, пакуль у 1995 годзе не пачаў выконваць функцыі рэзідэнцыі кіраўніка Латвіі.

Замак цяпер знаходзіцца на рэканструкцыі, прэзідэнт Андрыс Берзіньш знаходзіцца ў часовай рэзідэнцыі ў Доме Чарнагаловых.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць