Свет44

У ЕС забароняць ментолавыя цыгарэты, электронныя дазволяць толькі ў аптэках

Міністры аховы здароўя 27 краін Еўрасаюза ў пятніцу прынялі рашэнне забараніць араматызаваныя цыгарэты. Медыкі мяркуюць, што ментолавыя цыгарэты ці тытунёвыя вырабы з араматамі з’яўляюцца прычынай папулярызацыі курэння сярод падлеткаў.

Цяпер, каб гэтыя рашэнні набылі сілу, іх павінен ухваліць Еўрапейскі парламент.

Джэймс Рэйлі, міністр аховы здароўя Ірландыі (што старшынствуе ў ЕС) паведаміў, што такія захады ёсць вялізным крокам у барацьбе з курэннем. Паводле яго слоў, шкодная звычка, якая забірае жыцці 700 тысячаў еўрапейцаў штогод, зараз мяняе мэтавую аўдыторыю — маркетынг тытунёвых кампаніяў накіраваны на падлеткаў.

Сапраўды, паводле статыстыкі Еўракамісіі, якая сцвярджае, што хоць 50% курцоў паміраюць у сярэднім на 14 гадоў раней за тых, хто не курыць, 70% пачынаюць курыць ва ўзросце да 18 гадоў. Усяго у ЕС курыць траціна насельніцтва.

Падчас сустрэчы міністры аховы здароўя краін-членаў ЕС пераглядзелі і прававы статус электронных цыгарэтаў.

Гэтыя прылады з’явіліся адносна нядаўна — у пачатку 2000-х гадоў і па сутнасці з’яўляюцца інгалятарамі, таму не падпадаюць пад законы, якія рэгулююць абарот і спажыванне тытуню. Таму галоўныя медыкі краін ЕС прапанавалі класіфікаваць электронныя цыгарэты як лекі, што пацягне за сабою іх доўгія і пільныя даследаванні па ўплыве электронных цыгарэтаў на здароўе, якіх яшчэ не праводзілі.

Прызнанне электронных цыгарэтаў лекамі таксама звузіць магчымасці іх распаўсюджвання — іх можна будзе набыць толькі ў аптэках.

Удзельнікі кангрэсу таксама прапанавалі забараніць тонкія цыгарэты, аднак гэтая папраўка ў заканапраект не была прынятая, бо Чэхія, Польшча, Румынія, Славакія і Балгарыя выступілі супраць праз магчымы негатыўны эфект для эканомікі.
Была і яшчэ адна невялікая перамога тытуню: плошчу цыгарэтнага пачка, якая павінна быць пакрыта папярэджваннямі аб шкодзе курэння і фатаздымкамі хворых органаў курцоў, знізілі з 75 да 65%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць