Грамадства77

Надзея Каткавец прызначаная намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта

blockquote>Надзея Каткавец прызначаная намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 ліпеня.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ аб вызваленні Іосіфа Роліча ад пасады намесніка кіраўніка спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую работу, паведамляе БелТА

Надзея Каткавец нарадзілася ў 1960 г. у Іванаўскім раёне. У 1987 г. скончыла Сельгасінстытут у Горках.

З 1987 па 1995 год – галоўны эканаміст, старшыня кааперытыва саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне, якім нейкі час кіраваў Лукашэнка.

З 1995 па 2003 год – дырэктар РУЭДСГП «Усход» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Працавала з 2003 года на пасадзе намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь,

а з 2004 года па красавік 2010 г. - першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
З красавіка 2012 г. яна была дырэктарам дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Пра сваю сям'ю Надзея Каткавец у інтэрв'ю «Звяздзе» казала: «Я нарадзілася і вырасла ў вёсцы.

Большую частку свядомага жыцця адпрацавала ў сельскай мясцовасці: эканамістам, бухгалтарам, старшынёй гаспадарак.
І толькі апошні час я ўмоўна гарадскі жыхар. Бо і лад жыцця, і праблемы, і працоўныя моманты — усё адназначна звязана з вёскай. Мая мама жыве пад Мінскам, у вёсцы Атоліна. І я, хоць і маю кватэру ў Мінску, усё роўна на выхадныя прыязджаю менавіта туды. Часта бываем мы і ў бацькоўскім доме ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Там такая цудоўная прырода! Побач з вёскай два возеры з чыстай вадой. На адным з іх дагэтуль жывуць лебедзі. Недалёка лес, рака Ясельда».

Надзея Каткавец: Нічога разумнейшага за аграгарадкі прыдумаць было нельга

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць