Музыка

Як атрымаць візу на «Басовішча» і трапіць на фестываль

Арганізатары фэсту дамовіліся з польскім консульствам на візы для наведвальнікаў з Беларусі.

Cёлета атрымаць візу на «Басовішча» можна будзе толькі набыўшы тур на аўтобус. Адпаведная дамова ўжо дасягнутая паміж арганізатарамі фестывалю і польскім консульствам у Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, візы для моладзі да 25 гадоў будуць бясплатнымі, астатнім давядзецца заплаціць стандартныя 60 еўра за Шэнген. Замовіць тур можна будзе ў турагенцтве «Дэльфін-груп» па тэлефонах: (044) 710 43 68 і (029) 708 95 18. Агенцтва таксама зоймецца афармленнем дакументаў для консульства і ўласна іх падачай.

Колькі будзе каштаваць тур, пакуль невядома. Але з досведу мінулых гадоў, верагодна, што праезд абыдзецца, прыкладна, ў 40–60 еўра.

«Басовішча» — фэст маладой беларускай музыкі, які адбываецца штогод у польскім Гарадку на мяжы з Беларуссю. У сёлетнім двухдзённым форуме, што пройдзе 19 і 20 ліпеня, возьмуць удзел гурты Akute, Clover Club, Died Moroz Convention, Perkalaba, Pomidor/off і многія іншыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць