Свет33

У Бразіліі заўзятары адрэзалі галаву суддзі, які пырнуў футбаліста

На поўначы Бразіліі футбольныя заўзятары адрэзалі галаву суддзі, які смяротна параніў нажом гульца, які адмовіўся пакінуць поле, паведамілі прадстаўнікі ўладаў.

Трагедыя разыгралася ў штаце Маран’ян падчас матчу двух аматарскіх каманд. Раз’юшаныя заўзятары выбеглі на поле і да смерці забілі камянямі суддзю Атавія да Сілву. Пасля таго, як ён перастаў дыхаць, яму адрэзалі галаву.

Як паведамілі прадстаўнікі паліцыі, гэта было рэакцыяй на дзеянні да Сільвы, які ўдарыў нажом гульца Жасеніра душ Сантуша.

У сувязі з гэтым забойствам арыштаваны 27-гадовы мужчына. Следства працягваецца.

Крывавы інцыдэнт адбыўся ў аддаленым мястэчку штата яшчэ 30 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Па словах прадстаўнікоў Міністэрства грамадскай бяспекі, пачалося ўсё з бойкі паміж суддзёй і гульцом, які адмовіўся пакінуць поле, пасля таго як атрымаў чырвоную картку.

Да Сілва раптам выцягнуў нож і параніў гульца, які памёр па дарозе ў бальніцу.

Як сказана ў заяве міністэрства, сябры і сваякі футбаліста, накіраваліся на поле, забілі суддзю камянямі і адрэзалі яму галаву.

«Мы знойдзем усіх датычных да гэтага забойства і арганізуем ім судовы працэс», — заявіў кіраўнік паліцыі Вальтэр Кошта, словы якога цытуюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі.

«Адно злачынства ніколі не можа служыць апраўданнем для іншага», — дадаў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць