Свет

Швецыя затрымала «ценявы» танкер Расіі, які ішоў пад сірыйскім сцягам

Расія выкарыстоўвае сетку старых танкераў з няпразрыстай структурай уласнасці, каб абыходзіць ваенныя санкцыі.

Танкер Jin Hui

Швецыя затрымала танкер Jin Hui з «ценявога флоту» Расіі. Ён ішоў пад сірыйскім сцягам, паведамляе kustbevakningen.se.

182‑метровы танкер быў узяты пад кантроль у нядзелю 3 мая, калі спрабаваў увайсці ў Балтыйскае мора. Верагодна, судна было без грузу. Пункт прызначэння невядомы.

Танкер знаходзіцца ў некалькіх санкцыйных спісах, у тым ліку ЕС і Вялікабрытаніі.

Пакуль ідзе расследаванне, судна паставілі на якар каля горада Трэлеборга.

У сакавіку Швецыя затрымлівала грузавое судна, якое ішло ў Пецярбург пад сцягам Гвінеі. Пазней яго вырашылі канфіскаваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць