Грамадства33

Ціханоўская па запрашэнні Наўроцкага ўдзельнічала ў святкаваннях з нагоды Дня Канстытуцыі ў Польшчы

Ціханоўская падкрэсліла, што Канстытуцыя 3 траўня — першая ў Еўропе — мае значэнне і для беларусаў, бо гэта частка нашай агульнай еўрапейскай спадчыны.

Фота тут і далей: прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў святкаваннях з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня ў Польшчы, паведамляе яе прэс-служба. На запрашэнне прэзідэнта Польшчы яна прысутнічала на цырымоніі ўзнагароджання Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы.

Пасля, разам з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўлам Латушкам і прадстаўнікамі польскіх уладаў, Ціханоўская прайшла ўрачыстым маршам па цэнтры Варшавы і ўзяла ўдзел у мерапрыемствах у Прэзідэнцкім палацы.

Ціханоўская падкрэсліла, што Канстытуцыя 3 траўня — першая ў Еўропе — мае значэнне і для беларусаў, бо гэта частка нашай агульнай еўрапейскай спадчыны.

Яна адзначыла, што гэты дакумент заклаў прынцыпы, за якія беларусы змагаюцца і сёння: абмежаваную ўладу, адказнасць перад грамадствам і вяршэнства права.

Каментары3

  • Янка
    04.05.2026
    Падпарадкаваныя Маскве савецкая і лукашэнкаўская гісторыяграфіі заўсёды рэзка адмоўна ставіліся да перыядаў, калі беларусы і палякі жылі ў адзінай дзяржаве. Маўляў панскі прыгнёт, прымусовае акаталічванне і ледзь не гвалтоўная паланізацыя, насуперак якім беларусы нібыта заўсёды марылі патрапіць пад клапатлівае крыла ўсходняга брата і ягонай РПЦ. Безумоўна, а ні становішча ліцвінаў у складзе Рэчы Паспалітай, а ні становішча беларусаў у складзе другой Рэчы Паспалітай ня былі роўнымі да становішча этнічных палякаў, але гэта істотна кампенсавалася паслядоўнай еўрапейскай арыентацыяй супольнай краіны і непазбежна еўрапеізавала беларусаў. Зрэшты гэта не перашкодзіла таму, што Мужыцкая праўда паўстанцаў Каліноўскага выходзіла па-беларуску, а большасць беларускамоўнай інтэлігенцыі канца ХІХ-пачатку XX стагоддзя выйшла менавіта з польскамоўнага асяроддзя. І безумоўна гэта не ішло ні ў якае параўнанне з адсталасцю пад расейскім каланіяльным самадзяржаўным ладам, які ніяк не змяніўся за стагоддзі ад ператварэння Масквы ў паўнавартаснага нашчадка Залатой Арды.
  • калі лепш маўчаць
    04.05.2026
    Калі лепш маўчаць чым гаварыць абышто? Тая Канстытуцыя ліквідавала ВКЛ як дзяржаву, патрыятычная частка літоўскабеларуская шляхты была супраць яе.
  • гіст.
    04.05.2026
    калі лепш маўчаць, пачытайце чым былі Узаемныя заручыны абодвух народаў.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць