Эканоміка

Нацбанк «заахвочвае» камерцыйныя банкі скупляць дзяржаўныя валютныя аблігацыі

Норма абавязковага рэзервавання прыцягнутай валюты для банкаў павялічваецца з 12% да 14%, але на пакупнікоў дзяржаўных аблігацый не распаўсюджваецца.

Нацбанк прыняў рашэнне павысіць норму абавязковага рэзервавання прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце з 12% да 14%.
Дакумент накіраваны на прававую экспертызу ў міністэрства юстыцыі.
То бок калі кліент паклаў у банк $1000, установа мусіць трымаць у рэзерве $140, а не $120, як раней.

Адначасова Нацбанк прыняў рашэнне ўнесці валютныя аблігацыі ў ламбардны спіс каштоўных папер, якія прымаюцца Нацбанкам у заклад пры рэфінансаванні банкаў, а таксама вызваліць сродкі банкаў, накіраваныя на куплю валютных дзяржаблігацый, ад фарміравання фонду абавязковых рэзерваў.

Такім чынам Нацбанк спрыяе прывабнасці рублёвых ашчаджэнняў у параўнанні з валютнымі і стымулюе камерцыйныя банкамі да куплі дзяржаўных валютных аблігацый, што дасць магчымасць дзяржаве папоўніць залатавалютныя рэзервы.

Папярэдняе павышэнне нарматыву абавязковага рэзервавання адбылося ў жніўні 2012 года. Нарматыў адлічэнняў быў павышаны з 10% да 12%. Адным з наступстваў гэтага стала памяншэнне рублёвай ліквіднасці ў банкаўскай сістэме і рэзкі рост ставак на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»57

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога адлічылі з БДЭУ за тое, што не так стаяў на лінейцы, цяпер забіраюць у войска21

У Оршы знік мурал з Уладзімірам Караткевічам1

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000. І вось як яна выглядае2

Літоўскі дзеяч пагражаў выслаць Ціханоўскіх у Мінск. А ў выніку ўцёк у Беларусь сам13

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры6

«Байсол» абвясціў летні збор для дзяцей палітвязняў1

На папулярную гомельскую радыёвядучую напісалі данос, яна вырашыла не вяртацца з Літвы3

Мінчук збіраўся працаваць распрацоўшчыкам сайтаў, але зараз прыйдзецца купіць новы ноўтбук3

Пасля шасці гадоў зняволення выйшаў на свабоду пінскі палітвязень Ігар Салавей11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»57

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць