Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл, а таксама кіраўнікі сямі памесных праваслаўных цэркваў прыбылі вечарам у нядзелю на літарным цягніку ў Мінск для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі.
На цягніку ў беларускую сталіцу дастаўлены і крыж святога апостала Андрэя Першазванага. Раніцай святыню адвязуць на плошчу каля Палаца спорту, гэта значыць да месца літургіі, якую адправіць пад адкрытым небам Патрыярх Маскоўскі разам з кіраўнікамі і прадстаўнікамі іншых праваслаўных цэркваў. Служба пачнецца ў 09:30. Зараз ідзе Хрэсны ход.
Акрамя таго, у раёне на Замчышчы пройдзе цырымонія закладкі памятнай граматы ў гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі на месцы старажытнага праваслаўнага храма Мінска XI стагоддзя.
Пасля гэтага ў 14:00 на Мінскім замчышчы адбудзецца святочны канцэрт, а ў 18:00 Патрыярх Кірыл і іншыя госці сталіцы ўскладуць вянок да абеліска на плошчы Перамогі. У 19:30 ўрачысты канцэрт у гонар 1025 - годдзя Хрышчэння Русі пройдзе і каля храма-помніка ў гонар Усіх святых. А 22:00, як чакаецца, Патрыярх Кірыл завершыць свой візіт у Мінск. Разам з кіраўнікамі і дэлегацыямі іншых памесных праваслаўных цэркваў ён з'едзе на цягніку са станцыі Мінск-Пасажырскі.
Як чакаецца, на ўрачыстасці ў Менску прыедуць больш за 50 тыс. паломнікаў з усіх дыяцэзій БПЦ і суседніх краін.
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары