Здарэнні

ДАІ: Прычынай ДТЗ у Аршанскім раёне стаў сон за рулём

Паводле папярэдняй версіі, прычынай ДТЗ у Аршанскім раёне раніцай 28 ліпеня, у выніку якога загінулі дзевяць чалавек, стаў сон за рулём. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі.

Нагадаем, трагедыя здарылася каля 7.20 28 ліпеня на 173-м км аўтадарогі Віцебск — Гомель — мяжа Украіны паблізу вёскі Бабінічы Аршанскага раёна.

Паводле звестак УДАІ, 27-гадовы грамадзянін Узбекістана, кіруючы «Опелем-Амегай», выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў сутыкненне з мікрааўтобусам «Мерседэс-Бенц-Спрынтар», якім кіраваў 30-гадовы грамадзянін Украіны. У выніку ДТЗ вадзіцель «Опеля» і пасажыры — суайчыннікі 1978, 1961, 1973 гадоў нараджэння і 43-гадовы грамадзянін Азербайджана, а таксама грамадзяне Украіны 1964, 1992 і 1991 гадоў нараджэння, якія ехалі ў мікрааўтобусе, памерлі на месцы здарэння. Яшчэ адзін грамадзянін Узбекістана 1990 года нараджэння, а таксама кіроўца «Мерседэса» і яго пасажыры 1983, 1976, 1973, 1989, 1983, 1988, 1986, 1989 і 1972 гадоў нараджэння, усе — грамадзяне Украіны, з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваныя ў аршанскую гарбальніцу № 1, дзе апошні ў 14.00 памёр, так і не апрытомнеўшы. Такім чынам, загінулі дзевяць чалавек і 10 — атрымалі раненні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць