Меркаванні3131

Навальны: давайце без ілюзіяў. Сяргей Навумчык адказвае Алесю Чайчыцу

У сваіх нататках Алесь Чайчыц у значнай ступені дэбатуе з маім артыкулам «Дробязі Навальнага» (Алесь і сам напісаў мне пра намер уступіць ў дыскусію). Дыскусія — рэч карысная, аўтар у сваім тэксьце выказвае цікавыя заўвагі (тым больш каштоўныя, што ён жыве ў Маскве і бачыць расейскую сытуацыю знутры), але, на жаль, у галоўным ён не пераканаў: у адсутнасьці ў выказваньнях Навальнага небясьпекі для Беларусі.

Можна было б не надзяляць гэтулькі ўвагі асобе Навальнага (зразумела, што мэрам Масквы ён не абярэцца), але гісторыя вучыць, што ў Расеі ўсё магчыма. Калі ў 1987 годзе Гарбачоў панізіў Ельцына да пасады міністра, гэта азначала палітычную сьмерць: у стабільнай камуністычнай сыстэме чалавек, выведзены з Палітбюро, мог рухацца толькі ўніз. Наколькі памятаю, ніхто не прагназаваў у 87-ым Ельцыну палітычную будучыню. Але скончылася стабільнасьць — і Ельцына вынесла на паверхню. Будзе нафта па 50 даляраў за барэль — і Расею могуць чакаць неймаверныя палітычныя кульбіты (нават у выпадку, калі Навальнага пасадзяць — чаго, канечне, я яму ні ў якім разе не жадаю).

Уласна, галоўны контраргумэнт Чайчыца ўтрымліваецца ў наступных фразах:

«Няма такога расейскага палітыка, які б сказаў, што ён супраць інтэграцыі зь Беларусьсю і Ўкраінай… Што ж тычыцца палітыкі, адрозьненьне расейскіх лібэралаў ад чэкістаў-клептакратаў і ад РПЦ ў тым, што ў лібералаў не стаіць задачы анэксіі Беларусі і зьнішчэньня беларускай мовы і культуры. Яны за дыялёг і прынамсі за тое, каб інтэграцыя адбывалася на добраахвотнай аснове (што для беларусаў разумее пад сабой магчымасьць ад яе адмовіцца)».

Але давайце ня цешыць сабе ілюзіямі і спадзяваньнямі, што пад інтэграцыяй расейскія палітыкі разумеюць толькі эканамічныя ды культурныя ўзаемасувязі (зрэшты, і сам Навальны сказаў пра «адну дзяржаву»). Пра «добраахвотнасьць» жа «інтэграцыі» пэрыядычна заяўляе і Пуцін — і мы ведаем кошт гэтай «добраахвотнасьці»,

Тое, што ў Расеі «ўсе палітыкі такія», не павінна быць падставай дзеля таго, каб заплюшчыць вочы на наяўнасьць такой якасьці ў спадара Навальнага.

Для беларусаў ці румынаў стаўленьне прэзыдэнта Беларусі ці Румыніі да палестынска-ізраільскага канфлікту — справа сорак пятая. А вось для ізраільцянаў яно цалкам вызначае іх ацэнку як палітыкаў. Стаўленьне ж да гэтага прэзыдэнта Ірану (зараз вынесем за дужкі ступень самастойнасьці іранскага прэзыдэнта) — для ізраільскіх яўрэяў пытаньне жыцьця і сьмерці. Пры гэтым зразумела, што ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі наіўна чакаць прыходу ў Тэгеране асобы, якая б з сымпатыяй ставілася да яўрэяў, могуць быць толькі некаторыя нюансы ў падыходах — кшталту, цяпер бамбіць ці пачакаць. Але нікому ў Ізраілі ня прыйдзе ў галаву апантана падтрымліваць палітыка, які за «пачакаць» і бачыць у ім ледзь не выратавальніка; па вызначэньні гэта — апанэнт (калі ня вораг).

Я зусім не хачу бачыць у кожным расейскім палітыку ворага Беларусі.

Але застаецца фактам, што толькі некалькі дзён адчувалі мы адсутнасьць праяваў імпэрскасьці ў кіраўнікоў Расеі (з 21 па 30 жніўня 1991 году, калі прэс-сакратар Ельцына зрэагаваў на абвяшчэньне Украінай і Беларусьсю незалежнасьці заявай пра перагляд межаў) — і гэта былі ці ня самыя плённыя для беларускай дзяржаўнасьці дні — калі Масква ня лезла ў нашыя справы.

Дык вось, стаўленьне маскоўскага палітыка да існаваньня Беларусі як дзяржавы — для нас, беларусаў, павінна быць ключавым. Усе астатнія якасьці — потым.

І ў сытуацыі вакол Навальнага турбуе якраз ня сам Навальны, а памкненьне даволі значнай часткі палітычна актыўнага беларускага грамадзтва апрыёры пагадзіцца з імпэрскім настроем цяперашняга фаварыта расейскай апазыцыі, дараваць яму гэтыя настроі.

У 1999 годзе некаторыя мае сябры, у дэмакратызьме якіх няма падставаў сумнявацца, гэтак адказвалі на мае засьцярогі адносна Пуціна як патэнцыйна небясьпечнага для беларускай дзяржаўнасьці палітыка. «Пуціну дастаецца ўшчэнт разьбітая краіна, з крыміналам, разбуранай эканомікай, тут працы на дваццаць гадоў, ды ў яго проста часу ня будзе «зьбіраць рускія землі», — казалі адны. «Пуцін — прадстаўнік новага пакаленьня, прагматык, здольны ўспрымаць лібэральныя ідэі, урэшце, ён ведае як мінімум адну замежную мову і яму неабыякава, што скажуць пра яго на Захадзе» — супакойвалі іншыя.

Час даў ацэнку такім тлумачэньням.

Яшчэ некалькі дзён таму я казаў — пытаньні да Навальнага здымаюцца, калі ён скажа, што выказаўся ён, як піша Алесь Чайчыц, з прычыны «незнаёмасьці з сапраўднай Беларусьсю», і што ён лічыць непарушным беларускі (і ўкраінскі, і ўсялякі іншы) сувэрэнітэт. Але ягоныя апошнія інтэрвію разьвеялі такія спадзяваньні.

«Дык што Вы хочаце, — скажуць мне, — і ня будзе Навальны так казаць. Бо заявіць такое — азначае адштурхнуць ад сабе вялізную частку электарату, бо вы ж ведаеце настроі расейцаў».

У такім разе — дзе гарантыя, што зрабіўшыся прэзыдэнтам, Навальны ня будзе рабіць крокі на шляху анэксіі Беларусі (палітычнай ці эканамічнай), калі гэта будзе адпавядаць настроям расейскага грамадзтва?

І яшчэ (ужо па-за межамі аргумэнтацыі Алеся Чайчыца) — зьдзіўляе імкненьне некаторых паставіць Навальнага ў прыклад беларускім актывістам — маўляў, вось у каго павучыцеся! Ну, вучыцца заўсёды карысна, але гэты прыклад не зусім справядлівы. Расейскія апазыцыйныя палітыкі дзейнічалі і дзейнічаюць ў непараўнальна лепшых і зьнешніх, і ўнутраных умовах — пачынаючы з канца 80-ых гадоў. Што да Навальнага, дык ягоныя бацькі мелі і маюць добры бізнэс, сам ён мае бізнэс, сядзіць (ва ўсялякім разе, яшчэ нядаўна) ў добрым офісе ў Маскве. У Беларусі ўжо шмат гадоў тых, хто змагацца з рэжымам, выкідаюць з працы, ня кажучы ўжо пра бізнэс ці пра офісы. Нарэшце, падзеі ў Расеі традыцыйна робяцца прадметам першачарговай цікаўнасьці Вашынгтону, Брусэлю і, што ня менш важна — вядучых заходніх СМІ; у гэтым сэнсе расейскія вядучыя апазыцыянэры непараўнальна ў большай ступені «міжнародна абароненыя». Гэта зусім не папрок ў іх адрас — гэта папрок тым, хто спрабуе паставіць іх у прыклад беларусам.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны11

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў5

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі прызначыць спецпасланніка ЕС для кантактаў з Крамлём2

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

Трамп заявіў пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША

Кітай акружае Афрыку сеткай партоў2

Зяленскі: На полі бою загінулі каля 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў3

Летась Беларусь паставіла рэкорд па экспарце сельгаспрадукцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць