Улада11

Суд адхіліў скаргу Тамары Сяргей на Генпракуратуру

Суд Цэнтральнага раёна Мінска не задаволіў скаргі праваабаронцы Тамары Сяргей на неправамерныя дзеянні Генеральнай пракуратуры.

Сёлета 23 красавіка Тамара Сяргей атрымала ў Генпракуратуры Беларусі афіцыйнае папярэджанне. У ім сказана, што калі праваабаронца не спыніць сваю дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, то супраць яе завядуць крымінальную справу паводле артыкула 193-заўв. Крымінальнага кодэкса.

«На жаль, суд не прадэманстраваў, што ён высокі суд, а прадэманстраваў поўную згоду з прадстаўніком пракуратуры. Гэта было відаць па паводзінах суддзі. І гэта самы непрыемны асадак. Суддзя нават не даваў мне магчымасці даць поўныя тлумачэнні. І двойчы адмаўляў у хадайніцтве выклікаць сведак, якія хацелі сведчыць, што яны ставяць подпісы пад калектыўнымі зваротамі, бо маюць уласныя мэты і спадзеў вырашыць іх супольна з іншымі грамадзянамі. Суд адмовіўся задаволіць маю скаргу і прадэманстраваў грэблівае стаўленне да нас», — сказала Тамара Сяргей.

19 красавіка актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» спрабавалі перадаць Аляксандру Лукашэнку, які выступаў з пасланнем да Нацыянальнага сходу, петыцыю з просьбай разгледзець іх скаргі, бо тыя шмат гадоў застаюцца без увагі чыноўнікаў і суддзяў. Сярод удзельнікаў акцыі была і праваабаронца Тамара Сяргей. Яе, а таксама яшчэ больш за 10 актывістаў да будынка Нацыянальнага сходу не пусціла ахова Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікаў акцыі міліцыянты штуршкамі і пагрозамі прымусілі сысці з плошчы Незалежнасці.

Большасці актывістаў ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» чыноўнікі адмаўляюць у перапісцы. Петыцыя, якую актывісты адправілі 19 красавіка Аляксандру Лукашэнку поштай, стала 39-й па ліку за час дзейнасці ініцыятывы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці44

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 4

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці44

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць