Эканоміка44

Мясніковіч раскрытыкаваў працу Мінпрама

На пасяджэнні Савета міністраў Беларусі 6 жніўня кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч раскрытыкаваў працу Міністэрства прамысловасці ў першым паўгоддзі.

Падставай для крытыкі стала падзенне экспарту і аб’ёмаў вытворчасці нароўні з ростам дэбіторскай і крэдыторскай завінавачанасці прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба Саўміна. Мінпрам папракнулі ў «недастаткова эфектыўным вырашэнні праблем разгрузкі складскіх запасаў» і невыкананні заданняў па прыцягненні прамых замежных інвестыцый.

Урад не можа далей мірыцца з такой бездапаможнасцю Мінпрама, заявіў прэм’ер і прапанаваў прыняць адпаведныя кадравыя рашэнні.

Крытыка прагучала і на адрас асобных канцэрнаў.
Напрыклад, адзначалася нездавальняючая праца канцэрна «Белнафтахім» у частцы прыцягнення інвестыцый, развіцця асобных арганізацый і галіны ў цэлым.

«Там, дзе дырэктары хоць неяк варушацца („Беларуснафта“, „Беларуськалій“, „Гроднаазот“), ёсць пэўны прагрэс, але развіццё хіміі і нафтахіміі, малатанажнай хімічнай вытворчасці, лакафарбавай прамысловасці канцэрнам правалена», — заявіў Мясніковіч.

Пры гэтым ён нагадаў, што ў гэтай пяцігодцы нафтахімічная галіна павінна перайсці ад нафтавага ў хімічны і нафтахімічны тэхналагічны цыкл,
г.зн. вырабляць і прадаваць не паўсыравіну, а прадукцыю з высокім дададзеным коштам і глыбінёй перапрацоўкі, шырокім спажывецкім асартыментам.

Спыніўся прэм’ер-міністр і на праблемах прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам».
Паводле слоў Мясніковіча, акрамя дапушчанага спаду вытворчасці, невыканання заданняў па інвестыцыях, з-за неарганізаванасці і недастатковага прафесіяналізму кіраўніцтва і апарата канцэрна не забяспечана стварэнне гарбарна-абутковых і трыкатажнага холдынгаў. Не выканана таксама даручэнне і па развіцці тавараправоднай сеткі.

«Задачу па пераходзе да новай прамысловай палітыкі павінны вырашаць усе міністэрствы, канцэрны, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам у прымяненні кожнага да свайго віду дзейнасці. Нам патрэбныя новыя тавары і паслугі. Пры абароне планаў на 2014 год на гэта будзе звернута асаблівая ўвага», — цытуе Мясніковіча прэс-служба Саўміна.

Каб «арганізавана ўвайсці» ў 2014 год, сказаў кіраўнік урада, прамысловым прадпрыемствам неабходна паскорыць працу па цэнтралізацыі кіравання холдынгамі, уключаючы фінансавыя і матэрыяльныя патокі.

«Неабходна рэальна сфарміраваць і закруціць працу цэнтраў прыбытку ў кіруючых кампаніях. Механічнае аб’яднанне прадпрыемстваў, якое ёсць сёння, не дасць эфекту без глыбокай эканамічнай інтэграцыі і мадэрнізацыі сістэм кіравання», — сказаў прэм’ер.

Акрамя таго, адзначыў ён, на прадпрыемствах павінны быць укаранёныя сучасныя сістэмы ўліку і кіравання затратамі і запасамі, узмоцнены службы маркетынгу.

Міністэрству эканомікі даручана ў чацвёртым квартале года праверыць і даць заключэнне аб плацежаздольнасці менеджменту і сістэмы карпаратыўнага кіравання ў буйных дзяржаўных холдынгах і кампаніях.

«Неабходна перагледзець склад наглядальных саветаў холдынгаў і дзяржпрадпрыемстваў і ўвесці ў іх склад у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 414 незалежных членаў, прафесіяналаў высокага ўзроўню»,

— працягнуў ён.

Арганізаваць гэту працу даручана Дзяржкамітэту па маёмасці. Па кожным холдынгу і аб’яднанні неабходна вызначыцца з крыніцамі развіцця на 2014–2015 гады, пытаннямі па арганізацыі працы з патэнцыяльнымі інвестарамі, у тым ліку замежнымі.

Кажучы пра мадэрнізацыю, Мясніковіч падкрэсліў: «Першачарговымі павінны быць праекты з максімальным дададзеным коштам. Тады належнай будзе і выручка на аднаго сярэдняспісачнага работніка».

Прэм’ер-міністр таксама ўказаў на неабходнасць больш актыўнага прыцягнення ў праекты мадэрнізацыі замежных інвестыцый.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць