Меркаванні3131

Пазняк вінаваціць у распаўсюдзе афрыканскай чумы свіней улады

Адзначаючы цяжкае становішча ў сувязі з успышкай эпідэміі афрыканскай чумы сьвіней (АЧС), Пазьняк нагадвае, што «ў 2007 годзе чума пачалася ў Расеі, пашырылася на ўсю эўрапейскую частку РФ і адтуль у пачатку 2013 г. была завезена ў Беларусь.
Рэжым Лукашэнкі не зрабіў патрэбных захадаў (як гэта зроблена, напрыклад, ва Ўкраіне), каб засьцерагчы Беларусь ад пранікненьня эпідэміі з Расеі, не падрыхтаваў ветэрынарныя і гаспадарчыя службы да хуткай, энэргічнай і эфэктыўнай ліквідацыі магчымых вогнішчаў афрыканскай сьвіной чумы. Калі вясной 2013 года першыя такія вогнішчы нечакана зьявіліся на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці, рэжымныя ўлады засакрэцілі падзею і абмежаваліся недастатковымі мерамі прафіляктыкі. У выніку АЧС хутка распаўсюдзілася па ўсёй паўночнай Беларусі ў Гарадзенскай, Менскай і Віцебскай вобласьцях, частцы Магілёўскай і Берасьцейскай вобласьцяў. Узьнікла рэальная небясьпека распаўсюду эпідэміі на ўсю тэрыторыю Беларусі, што можа прывесьці да страты ўсяго пагалоўя сьвіней у краіне і да разбурэньня сьвінагадоўлі як галіны гаспадаркі, паколькі АЧС ня лечыцца, і адзіным мэтадам спыненьня эпідэміі ёсьць бяскроўнае вынішчэньне і спаленьне пагалоўя».

Пазьняк піша, што «эпідэмія афрыканскай сьвіной чумы, якую завезьлі з Расеі і распаўсюд якой дапусьціў аўтарытарны рэжым, найбольш даткліва б’е па індывідуальных гаспадарках, па ўсіх сельскіх беларусах.
Але гэта ёсьць таксама ўдар па сотнях тысячаў беларускіх сем’яў, якія жывуць у гарадах і трымаюцца за кошт сьвінагадоўлі. Гэта ёсьць удар па ўсяму нашаму народу. Разам з вынішчэньнем беларускай мовы і нацыянальнай культуры антыбеларускі рэжым пачаў разбураць матэрыяльную базу існаваньня нашых людзей. Гэтыя ўлады паводзяць сябе з народам, як акупанты».

У якасьці першачарговых захадаў у справе ліквідацыі эпідэміі АЧС, лічыць Зянон Пазьняк, «неабходна найперш тэрмінова зачыніць мяжу з Расеяй, якая цяпер зрабілася пастаяннай крыніцай афрыканскай сьвіной чумы.
Неабходна выставіць санітарныя кардоны і пабудаваць уздоўж мяжы мэталёвы плот у месцах міграцыі дзікіх жывёл. Неабходна арганізаваць дзяржаўную сыстэму ветэрынарнага кантролю, адпаведную надзвычайнай сытуацыі ў сувязі з эпідэміяй АЧС. Меры па спыненьні эпідэміі мусяць быць хуткія, радыкальныя і тэхналягічна дакладныя, насельніцтва павінна быць шырока інфармавана, людзям гарантавана кампэнсацыя страт».

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ перакананы, што «рэжым улады, які дапусьціўся да эпідэміі, ня ў стане забясьпечыць высокі тэхналягічны ўзровень барацьбы з АЧС, ня здольны перакрыць мяжу з Расеяй і спыніць распаўсюд эпідэміі.
Эпідэмія пашыраецца, нясе вялікія няшчасьці беларусам. На парадку дня стаіць пытаньне аб пераменах ва ўладзе. Толькі ўлада, якая зыходзіць з інтарэсаў сваёй нацыі, здольна ратаваць народ і грамадзтва ад няшчасьцяў, якія пагражаюць народнаму існаваньню».

Мытны кантроль паміж Беларусьсю і Расеяй быў зьняты ў 1995 годзе — тады дэпутаты БНФ на чале з Зянонам Пазьняком выступілі супраць гэтага кроку, заявіўшы, што ён робіцца насуперак дзяржаўным і эканамічным інтарэсам Беларусі.

Каментары31

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць