Улада

Арыштанцікі вы мае!

Мяне на Кастрычніцкую плошчу не пусьцілі дзеці – сын, унук, нявестка: «Помні пра свае гады і сваё здароўе. Табе не пайсьці ня сорамна». Яно, можа, і сапраўды ня сорамна, калі табе пад восемдзесят і сэрца даўно на нітачцы лекаў трымаецца... Але сумленьне з тваім узростам ня лічыцца, і было на душы нядобра, прыкра: як гэта я ўбаку? Хоць і сам паспрабаваў утрымаць унука, пасьля таго, як ён дзьве ночы правёў на плошчы ў намётавым гарадку. Папрасіў: «Антоська, можа, хопіць зь цябе? Такі холад! Ня дай Бог, захварэеш...» Ён паглядзеў на мяне зь вясёлай хітрынкай у вачох, хораша, сьветла ўсьміхнуўся: «Дзядуля, а ты ня памятаеш, хто гэта мне столькі разоў распавядаў пра трынаццацігадовага хлопчыка, які ў 1943 г., узімку, пайшоў у партызаны, мерзнуць у лесе?» Што я мог яму адказаць?

Фота Юліі Дарашкевіч

Яго схапілі 23 сакавіка, у чацьвер, разам з маці, маёй нявесткай Аленай Лукашэвіч. У той жа дзень паставілі на судовы канвэер, адштампавалі прысуд: Алене – штраф, Антону – адзінаццаць сутак арышту. Калі даведаўся пра гэта, цяжкі камень лёг на душу. Але не было роспачы. Ні ў мяне, ні ў маёй жонкі. Суцяшалі сябе прымаўкай: «Што міру, тое й бабінаму сыну». І сябры суцяшалі па тэлефоне, і добрыя знаёмыя, чые дзеці, сыны і ўнукі таксама былі на тым міры, на той плошчы, дзе цэлы тыдзень новае пакаленьне беларускай моладзі гукала Вясну.

Але галоўнай суцяшыцелькай была наша з жонкай праўнучка, Антосева дачка Верачка, птушанятка з бацькавымі праніклівымі вачыма. Нявестка на другі дзень пасьля арышту Антося прывяла Вяруню да прашчураў – ведала, чым нас па сапраўднаму суцешыць. А я, калі Верачка забегала па хаце, сьмеючыся і залазячы якраз у тыя шуфляды, якія ёй адчыняць забаронена, сказаў жартам: «Во, давядзецца пісаць паэму «Дачка арыштанта», яблычка ад яблыні далёка ня падае!..»

І тут жа падумалася, што гэта найчасьцей сапраўды так. Падумалася, калі раптам неяк па-новаму зірнуў на фотку, зробленую семдзесят гадоў назад, у 1936 г. Гэта сямейны здымак, на якім мая жонка Рэня Бакуновіч у пяцігадовым узросьце. Побач зь ёй бацькі – Зьміцер Іванавіч і Вольга Сямёнаўна. Адметнасьць здымку ў тым, што Зьміцер Іванавіч на ім сфатаграфаваны ў той дзень, калі выйшаў з турмы, куды запхнуў яго, простага рабочага, сталінскі хапун. Чамусьці празь некалькі месяцаў выпусьцілі. Але ўсё жыцьцё Зьміцер Іванавіч ненавідзеў Сталіна і ягоных барбосаў, саму сыстэму. А вось у гады вайны стаў партызанскім сувязным, падпольшчыкам. Калі пыталіся, чаму, адказваў: «Бацькаўшчына – ня Сталін, народ – не бальшавікі. Некалі ўсе пачвары адыдуць, а Бацькаўшчына застанецца».

Верачка бавіцца каля стэляжа, на якім стаіць фотка ейнай прабабкі і прапрадзедаў, не зьвяртае на яе ўвагі – ёй яшчэ няма і двух годзікаў, і яна ня ведае, што некалі будзе ганарыцца сваім бацькам, як ейная прабабка ганарыцца сваім, бо ён даў ёй прыклад чалавечай годнасьці. Ды пакуль што мы, бацькі і дзяды, ганарымся сваімі сынамі і ўнукамі, дачкамі і ўнучкамі, роднымі нашымі арыштанцікамі, птушкамі волі, якіх заганяюць у клеткі. Але сьпеў іхні ужо не абарваць дубінкай спэцназу. Зноў і зноў яны будуць выходзіць гукаць Вясну свабоды, Вясну Беларусі, Вясну нацыянальнага адраджэньня. Пакуль не дагукаюцца!

Сям’я Бакуновічаў у дзень вяртаньня бацькі з сталінскае турмы.

Каментары

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць