Здарэнні1717

П'яны расеец без штаноў раскалаціў вітрыну ў краме на Смаргоншчыне

Працверазеўшы, ён так і не здолеў назваць краіну, дзе знаходзіцца.

У аб’ектыў камеры відэаназірання ў Смаргонскім раёне трапіў 42-гадовы жыхар Калінінграда.
Якім чынам ён апынуўся ў вёсцы Солы, можна толькі здагадвацца, паведамляе тэлеканал АНТ.

П’яны расеец адправіўся ў краму — праўда, без штаноў. Пазней высветлілася, што пакінуў іх на плоце. Перад работнікамі гандлю і пакупнікамі мужчына паўстаў у вельмі непрывабным выглядзе.

Моўчкі разбіў вітрыну, выйшаў на вуліцу і яшчэ разбіў вокны ў доме пенсіянеркі.

«Затрыманы ён быў участковым інспектарам міліцыі і перададзены следча-аператыўнай групе. Кваліфікуючы дзеянні затрыманага, раённы аддзел Следчага камітэта прыняў пастанову аб распачынанні крымінальнай справы за ўчыненне хуліганства», — заявіў Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Затрыманаму давядзецца прайсці псіхіятрычную экспертызу. Працверазеўшы, расеец так і не здолеў назваць краіну, дзе знаходзіцца. Максімальны тэрмін, які пагражае дэбашыру — да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы21

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было65

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы21

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць