Грамадства33

У 2014 пункты надгляду з'явяцца на ўсіх станцыях метро

У 2014 годзе пункты надгляду з’явяцца на ўсіх станцыях сталічнага метро, паведаміў на прэс-канферэнцыі 28 жніўня начальнік КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня.

«Сёлета мы плануем завяршыць праектаванне пунктаў надгляду на ўсіх станцыях ва ўсіх вестыбюлях і пачынаючы з наступнага года пачаць іх арганізацыю ў кожным вестыбюлі. Гэта значыць людзі, якія будуць ісці з вялікімі торбамі, будуць надглядацца. Пакуль яны надглядаюцца на сталах або на падлозе. Ёсць незадаволеныя, але большасць ставіцца з разуменнем, таму што гэта тычыцца бяспекі», — адзначыў Юрэня.

Ён нагадаў, што летась пункт надгляду пасажыраў быў абсталяваны на станцыі «Кастрычніцкая». Там устаноўлены сканер. «У кожнага нашага ахоўніка таксама ёсць металашукальнікі. Мы іх сталі ўзбройваць і мегафонамі для таго, каб у экстранных выпадках разруліць сітуацыю», — сказаў начальнік метрапалітэна.

Юрэня паведаміў, што ў метро створана служба аховы з 280 чалавек. «Гэта людзі, якія пастаянна знаходзяцца ў касавых залах, на платформах. У іх распрацаваны пэўны маршрут, які пастаянна кантралюецца з дапамогай жэтоннай сістэмы», — сказаў ён.

Акрамя гэтага, у метро працуе 60 дзяжурных па адпраўленні цягнікоў. «Гэта жанчыны, якія знаходзяцца на платформе з чырвона-белым дыскам, яны глядзяць за закрыццём дзвярэй, за пасажырамі, гэта нашы вочы і вушы, — адзначыў Юрэня. — Усе гэтыя меры дазволілі нам знізіць колькасць экстранных выпадкаў на платформах, якія, на жаль, з-за вялікага пасажырапатоку здараюцца. Часам у метро прабіраюцца і п’яныя пасажыры, хаця мы за гэтым сочым».

Паводле яго слоў, мадэрнізаваная сістэма праходаў, ёсць спецыяльны замок і ключ ад уваходных дзвярэй, устаноўлены таксама рыгельны замок, які блакіруе ўсе чатыры дзверы на ўваходзе і выхадзе. Устаноўленыя датчыкі руху і аб’ёмныя датчыкі. «Гэта ўсё прыводзіцца ў дзеянне пасля закрыцця дзвярэй. Калі ёсць рух або прамень перапыняецца, адразу падаецца сігнал дзяжурнаму персаналу», — патлумачыў Юрэня.

У 2012 годзе ў метро завяршыліся работы па стварэнні відэасістэмы. Цяпер працуе 996 камер. «Што да платформ, кас і вестыбюляў — мы бачым практычна ўсё. Гэта тычыцца і амаль усіх службовых памяшканняў. Устаноўлены і камеры для інфрачырвоных выпраменьванняў, якія „бачаць“ у цемры», — сказаў Юрэня.

Ён таксама паведаміў, што станцыі трэцяй лініі метро будуць аснашчацца экранамі, якія адгароджваюць пуці ад платформы, а цягнікі будуць кіравацца ў аўтаматычным рэжыме, але пад назіраннем машыністаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць