Улада1010

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з днём нараджэння

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку тэлеграму з віншаваннем да дня нараджэння. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Русская служба новостей са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.

«Існуе звычайная пратакольная практыка, у адпаведнасці з якой прэзідэнт віншуе сваіх калегаў у іншых краінах. Віншавальная тэлеграма была накіраваная», — сказаў Пяскоў. Пры гэтым суразмоўца РСН не ўдакладніў, калі менавіта віншаванне было адпраўлена.

Як раней паведамляў БелаПАН, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння. Януковіч пажадаў свайму беларускаму калегу «моцнага здароўя, жыццёвай энергіі і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці на карысць беларускага народа».

«Упэўнены, што ўзаемаразуменне, добрасуседства і канструктыўны дыялог будуць нязменным складнікам пашырэння ўкраінска-беларускага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — гаворыцца ў віншаванні.

30 жніўня Лукашэнку споўнілася 59 гадоў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць