Грамадства1111

У Гродне па-беларуску будуць вучыцца пяць першакласнікаў — летась не было ніводнага

Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучаньня няма ня толькі з прычыны пазыцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганьняў бацькі.

Першая кляса зь беларускай мовай навучаньня адкрылася сёлета ў школе № 37 Горадні. Вучняў у ёй пяцёра. У гэтай жа школе ёсьць і адна трэцяя беларускамоўная кляса — там тры вучні. У школе мяне запэўнілі, што праблемаў з навучаньнем у гэтых дзетак няма, бо ёсьць і беларускія падручнікі, і добрыя настаўнікі.

Сябры Таварыства беларускай мовы сёлета правялі ў гарадзенскіх школах больш за 50 сустрэч, агітуючы бацькоў, каб тыя аддавалі сваіх дзяцей у беларускамоўныя клясы. Але вынікі — нязначныя.

Выкладчык мэдыцынскага ўнівэрсытэту, прафэсар Алесь Астроўскі распавядае: падчас сустрэч з бацькамі ён адчуваў зь іхнага боку поўнае разуменьне, што беларускамоўная адукацыя патрэбная. Але, на яго думку, відавочна тое, што ўлады ніякім чынам гэтаму не спрыяюць, а наадварот — робяць усё, каб у гэтым кірунку нічога не разьвівалася.

Сябры Таварыства беларускай мовы сёлета правялі ў гарадзенскіх школах больш за 50 сустрэч, агітуючы бацькоў, каб тыя аддавалі сваіх дзяцей у беларускамоўныя клясы. Але вынікі — нязначныя.

Астроўскі: «Улады ствараюць сытуацыю зусім іншую: беларускіх школаў няма, беларускіх клясаў няма, уся інфармацыйная прастора расейскамоўная, усе наўкола расейскамоўныя, і зрабіць чалавеку такі крок, каб аддаць дзіця ў беларускую клясу — вельмі складана. Таму абсалютная большасьць людзей робяць паводле прынцыпу: так, як усе».

Гісторык, прафэсар Алесь Краўцэвіч, дзелячыся ўражаньнямі ад сустрэч у школах на бацькоўскіх сходах, адзначае, што людзі з разуменьнем ставяцца да праблемы. А з боку адміністрацыі школы ён бачыў звычайны фармальны падыход: маўляў, нас пускалі толькі дзеля таго, каб паставіць у свае пляны чарговую птушачку аб праведзеным мерапрыемстве.

Краўцэвіч: «Беларуская мова мэтанакіравана, сьвядома выскрабаецца, вычышчаецца з усіх сфэраў жыцьця. І вось бацькі думаюць: аддаць дзіця ў беларускую школу — гэта распачаць дарогу змаганьня па мінным полі.
Змагацца, каб адкрылі клясу, каб знайшлі падручнікі, каб знайшлі вучняў... Ці трэба гэта людзям цяпер і ці многа знойдзецца такіх герояў, каб змагацца? Няма тых герояў».

Былая настаўніца беларускае мовы Ірына Данілоўская ўзгадвае, як пасьля рэфэрэндуму ў 90-я гады зьнішчалі беларускамоўную адукацыю. Паводле яе, тады гэтаму радаваліся найбольш настаўнікі. І цяпер тыя, хто ўсё жыцьцё выкладаў прадметы па-расейску, усяляк працівяцца ўвядзеньню беларускай мовы ў школы. Але спадарыня Данілоўская акцэнтуе ўвагу і на больш значнай праблеме.

Данілоўская: «У школе ніхто ня кажа: мы хочам беларускія клясы. А школу можна прымусіць, калі знойдуцца такія бацькі. А бацькі хочуць псаваць адносіны з настаўнікамі? У нас такіх шмат?
А зараз палічыце нават тых актывістаў, у каго дзеці ў школьным узросьце — яны ідуць „качаць правы“ ў школу, у РАНА? Колькі такіх?»

Цяжка пра гэта казаць, але асноўная прычына ў тым, што мы ня сталі яшчэ беларусамі, пакуль яшчэ ня сталі, бо не ўсьведамляем, што гэта вельмі важна. Гэта асноўная прычына, калі ўсё падсумаваць.

Старшыня ТБМ у Горадні Алесь Крой сам правёў шмат сустрэчаў з бацькамі і настаўнікамі. Ён называе ўсе тыя аб’ектыўныя прычыны, пра якія казалі і ягоныя калегі. Дадае, што ў школах не сустракаў варожага стаўленьня да сябе. І прыходзіць да высновы, што праблема найперш — у грамадзкай сьвядомасьці.

Крой: «Цяжка пра гэта казаць, але асноўная прычына ў тым, што мы ня сталі яшчэ беларусамі, пакуль яшчэ ня сталі, бо не ўсьведамляем, што гэта вельмі важна. Гэта асноўная прычына, калі ўсё падсумаваць. А гэта працэс, гэта не нараджаецца за адзін дзень».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць