Здарэнні

Абвінавачаны ў жорсткім забойстве дзяўчыны ў Рэчыцы змешчаны пад варту

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне абставінаў забойства дзяўчыны ў Рэчыцы 29 жніўня.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, выканана больш за сто следчых дзеянняў. Прызначаны экспертныя даследаванні, якія ажыццяўляюць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У якасці рэчавых доказаў канфіскавана і далучана да матэрыялаў крымінальнай справы больш чым сто розных аб’ектаў. Цяпер яны вывучаюцца следчымі і экспертамі.

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы жыхар Рэчыцы 1994 года нараджэння.

Яму прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні забойства з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК). Ён зняволены пад варту.

Нагадаем труп 19-гадовай дзяўчыны быў знойдзены 29 жніўня ў шэсць раніцы вартаўніком каля Дома творчасці моладзі. Смерць была гвалтоўнай, на целе забітай знойдзены множныя пашкоджанні, у тым ліку сляды ад удараў. У той жа дзень быў затрыманы падазраваны — 19-гадовы раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар, які быў знаёмы з дзяўчынай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць