Грамадства33

Ладуцька прапануе адабраць землі ў рынкаў

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька лічыць неабходным прымаць радыкальныя меры пры неналежнай мадэрнізацыі рынкаў. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Мінгарвыканкама.

У Мінску ў лістападзе 2012 года быў распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў па мадэрнізацыі рынкаў на 2013–2015 гады. У цэлым гэтая работа прызнана здавальняючай і выконваецца ва ўстаноўленыя тэрміны, за выключэннем рынкаў «Малінаўка», «Серабранка», «Ракаўскі кірмаш» і «Усход».

«Трэба адабраць зямлі ў рынкаў, мадэрнізацыя якіх праводзіцца неналежным чынам, і выставіць іх на аўкцыёны з наступнай кампенсацыяй выдаткаў уладальнікам.

Варта аформіць горадабудаўнічыя пашпарты з мэтай канфіскацыі зямель для дзяржаўных патрэб,- сказаў Мікалай Ладуцька. — Трэба прапаноўваць радыкальныя меры, адных вымоў недастаткова».

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Аксана Канстанціновіч адзначыла, што па рынку «Усход» ужо складзены горадабудаўнічы пашпарт, рыхтуецца рашэнне на выстаўленне зямлі на аўкцыён.

Сярод праблемных момантаў мадэрнізацыі сталічных рынкаў яна назвала невыкананне мадэрнізацыі гандлёвых месцаў для продажу нехарчовых тавараў і сельгаспрадукцыі на адкрытай тэрыторыі рынку «Ракаўскі кірмаш», рэканструкцыю павільёна № 1 рынку «Малінаўка».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць