Культура

Салістка «Гуды» вучыць палякаў сьпяваць

У Этнаграфічным музэі ў Варшаве ў рамках цыклю „Сьцежкі традыцыі” адбываюцца варштаты беларускага архаічнага сьпеву.

У Этнаграфічным музэі ў Варшаве ў рамках цыклю „Сьцежкі традыцыі” адбываюцца варштаты беларускага архаічнага сьпеву. Праводзіць іх удзельніца вядомага беларускага гурту „Гуда” Вольга Емяльянчык.

Вольга ўжо шмат гадоў прыяжджае ў Польшчу на падобныя варштаты, каб выкладаць традыцыйную беларускую музыку.

В. Емяльянчык: У этна-культурным пляне Беларусь – гэта ўнікальны рэгіён. Нідзе так не захавалася архаічная абрадавая традыцыя, як у Беларусі. Гэты раз на варштаты я прывезла архаічныя абрадавыя сьпевы. Мы ў асноўным сьпяваем дзявочыя песьні. Бо большасьць абрадавых твораў выконвалася менавіта жанчынамі: вясну загукалі жанчыны, купальскія песьні сьпявалі таксама жанчыны, хмару зь неба праганялі таксама яны. Але цяпер сваё жаданьне прыняць удзел у варштатах ваказалі два хлопцы, таму прыйшлося крыху падкарэктаваць рэпэртуар. І таму мы развучваем калядныя песьні, якія могуць выконвацца й жанчынамі, і мужчынамі.

Я ўжо шмат гадоў ежджу навучаць у Польшчу. Мне самой цікава, што палякаў на столькі цікавіць усходне-славянская музыка. Гэта ня музыка для рэлаксу, яна выконвалася падчас абрадаў, таму яна дае сілу й энэргію.

На варштаты прыходзяць людзі, якія, як правіла, альбо цікавяцца этнічнаю культураю, альбо вывучаюць этналёгію. Гэта тыя, у якіх душа рэзануе на такую музыку. Пасьля таго, як яны вучацца пець беларускія, расейскія, украінскія песьні, пачынаюць шукаць сваю старажытную музыку. Празь інтарэс да ўсходніх славянаў абуджаецца інтарэс да сваёй культуры.

Навучыць сьпяваць можна толькі такога чалавека, душа якога адгукаецца на музыку. Ён напачатку можа нават ня мець слыху й мець праблемы з голасам. Але, калі душа хоча, то чалавек абавязкова засьпявае, раней ці пазьней.

Агата Кавальчык прыехала на варштаты беларускай песьні спэцыяльна з Уроцлава.

А. Кавальчык: Гэтым летам я была на падобных варштатах, якія таксама вяла Вольга Емяльянчык. Мне вельмі спадабалася, таму, калі я пабачыла, што яна будзе вучыць сьпяваць у Варшаве, то адразу вырашыла сюды прыехаць. Мяне цікавяць ня толькі беларускія песьні, але ўвогуле песьні з ўходняга рэгіёну.

Агата Кавальчык падкрэсьліла, што адною з умоваў добрай навукі зьяўляецца разуменьне тэкстаў, якія сьпявак выконвае.

Арганізатар варштатаў беларускай песьні Эва Хаміцка кажа, што Этнаграфічны музэй у Варшаве ўжо шосты раз ладзіць навучаньне сьпеву твораў зь іншых краінаў.

Эва Хаміцка зьяўляецца ня толькі арганізатарам, але й удзельнікам варштатаў. Яна зазначае, што архаічныя сьпевы з розных краінаў розьняцца паміж сабою.

Э. Хаміцка: Напэўна, беларускія сьпевы вельмі адрозьніваюцца ад балгарскай і македонскай музыкі, у якіх цалкам іншыя рытмы. Мы, славяне, найперш адрозьніваемся гучаньнем голасу. Заўважальная розьніца паміж песьнямі беларускімі й летувскімі. У сваю чаргу яны вельмі падобнымі да ўкраінскіх.

Заканчэньні сёлетніх варштатаў супала з ІІІ Днямі славянскай спадчыны. У рамках гэтых дзён выступіць гурт „Гуда”, а разам зь ім вынікі сваёй працы прадставяць і ўдзельнікі варштатаў беларускай песьні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць