Музыка44

Вольскі заспявае пра ўкрыжаванне, Памідораў — пра газавыя камеры

У пачатку кастрычніка ў інтэрнэце адбудзецца прэм’ера супольнага музычнага праекта «Апошні золак», удзельнікі якога выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці супольнага праекта беларускіх музыкаў пад назвай «Апошні золак». Складанка, якая найбліжэйшым часам з’явіцца ў сеціве, прысвечана смяротнаму пакаранню. Абяцалася, што кожны з сямі музыкаў праспявае песню пра той ці іншы спосаб здзяйснення «найвышэйшай меры».

У выніку, Лявон Вольскі заспявае пра ўкрыжаванне, Аляксандр Памідораў пра газавыя камеры, Ганна Хітрык пра гільяціну, Алесь Дзянісаў пра расстрэл, Віктар Рудэнка пра атруту, Зміцер Вайцюшкевіч пра шыбеніцу, а Наста Шпакоўская пра электрычнае крэсла.

Музыкаў, што ўзялі ўдзел у праекце, аб’ядноўвае непрыманне смяротнага пакарання, і таго факта, што Беларусь стала апошняй краінай Еўропы, дзе смяротнае пакаранне дагэтуль не адмененае.

«Факт у тым, што з-за аднаго дрэннага чалавека можа загінуць нехта цалкам невінаваты. Любы з нас. Для мяне гэта галоўнае», — кажа Аляксандр Памідораў.

Лявон Вольскі перакананы што нават самы злосны злачынец мусіць мець права ўсвядоміць цяжкасць зробленага і пакаяцца. «У гэтым сэнсе пажыццёвае зняволенне ў выпадку асабліва цяжкага злачынства будзе больш слушным пакараннем », — адзначае ён.

Праект «Апошні золак» прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка. З 1997 года Еўропа дэ-факта з’яўляецца прасторай, вольнай ад смяротнай кары.

Трансляцыю жывой прэм'еры праекта "Апошні золак" глядзіце на NN.BY у суботу, 5 кастрычніка, а 19.00.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць