Навагрудскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па факце хуліганскіх дзеянняў, учыненых падчас футбольнага матчу ў Наваградку.
«У Навагрудку 28 верасня падчас правядзення матчу першынства Гродзенскай вобласці па футболе паміж камандамі «Навагрудак» і «Цэментнік» (Краснасельскі) Ваўкавыскага раёна група хлопцаў ў некалькі дзясяткаў чалавек, з'явіўшыся на трыбунах, стала збіваць гледачоў. Дзякуючы актыўнаму супраціву, а таксама дзякуючы дапамозе з боку футбалістаў нападнікі ўцяклі, - растлумачылі ў УСК.
Дзеянні нападнікаў следствам кваліфікаваныя па ч. 2 арт.339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асоб).
Паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства затрыманы жыхар Мінска 1992 года нараджэння. Следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі робяць захады для ўстанаўлення іншых асоб, якія маюць дачыненне да інцыдэнту, яго матываў.
У УСК таксама дадалі, што ў медустановы пасля інцыдэнту грамадзяне не звярталіся.
Каментары