Грамадства3232

Партыя БНФ зрэагавала на «народзец» ад Лукашэнкі

«Ужыванне на адрас беларусаў абразлівага вызначэння «народзец» з'яўляецца недапушчальным», — адзначыў у сваёй заяве намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

28 верасня Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Жлобіне на пытанне журналістаў аб магчымасці дэвальвацыі, заявіў: «Але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег у абменныя пункты. Ну, бяжыце. Бяжыце!»

«Гэта наўпроставая абраза нацыянальнай годнасці беларускага народа,

— мяркуе Лялькоў. — Такім чынам аўтар гэтага ганебнага выказвання прадэманстраваў, што насамрэч ён беларусаў не паважае і не лічыць вартымі якога-кольвек сур'ёзнага стаўлення».

Палітык таксама адзначыў, што словы Лукашэнкі «красамоўна сведчаць пра яго сапраўдныя адносіны не толькі да беларускай нацыі як такой, але і да той яе часткі, якая да гэтага часу падтрымлівае яго аўтарытарнае праўленне».

«Кожнаму, хто яшчэ мае ілюзіі адносна «народнасці» палітыкі сённяшняй улады, трэба нарэшце задумацца. Калі кіраўнік дзяржавы не знаходзіць нічога лепшага, як называць грамадзян дзяржавы «народцам» ды спрабуе ўскласці на беларускі народ адказнасць за дэвальвацыю і за вартыя жалю наступствы ўласнай хібнай эканамічнай палітыкі, — дык, можа, праблема ўсё ж не ў народзе, а ў гэтым кіраўніку?»

«Беларусы — нацыя, а не нейкі «народзец»! — падкрэсліў Лялькоў. — А тыя палітыкі, што думаюць адваротным чынам, непазбежна ў хуткім часе застануцца на ўзбочыне гісторыі».

Каментары32

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца2

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыходзьце на транзіт». Латушка звярнуўся да Лукашэнкі, Рыжанкова і Пяткевіч24

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне4

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы6

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток10

У Харкаве пасля маштабнага прылёту адбыўся моцны пажар2

У некаторых краінах ЕС у напоях Coca-Cola знойдзена рэчыва хларат2

Замест «карнавальнага шэсця» Ціханоўскай Пазняк і Усаў правялі ў цэнтры Варшавы сваю масавую акцыю ФОТАФАКТ65

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі4

Старшыня «Грамады» Вільскі знайшоў вінаватых у публікацыі фэйкавай заявы пра Ціханоўскую. І падумвае звяртацца ў паліцыю12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца2

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць