Грамадства99

Пяткевіч як рыба

Група апазыцыйных палітыкаў напісала ліст Натальлі Пяткевіч. «І апазыцыя, і ўлада сёньня гавораць аб тым, што супрацоўніцтва з Эўропай адкрывае для Беларусі новыя магчымасьці. Пры асабістай сустрэчы мы змаглі б больш падрабязна абмеркаваць закранутыя тут пытаньні…»

Перамоўная група па правядзеньні 14 кастрычніка «Эўрапейскага маршу» яшчэ 10 верасьня накіравала ліст намесьніцы главы Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч. У лісьце падпісанты просяць аб сустрэчы з чыноўніцай з мэтай «абмеркаваньня пытаньняў арганізацыі і правядзеньня гэтага мерапрыемства». Яны просяць прызначыць сустрэчу ў любы зручны для Пяткевіч час. І хоць зварот быў накіраваны ўжо дзесяць дзён таму, адказу ўсё яшчэ няма, Натальля Пяткевіч маўчыць.

Сярод іншага ў лісьце гаварылася:

«Афіцыйная пазыцыя сёньня дае надзею на тое, што ў нашай краіне зьявіцца агульнае разуменьне пэрспэктываў разьвіцьця Беларусі. Між уладай і апазыцыяй няма рознагалосьсяў ў тым, што тычыцца неабходнасьці замацаваньня незалежнасьці краіны. І апазыцыя, і ўлада сёньня гавораць аб тым, што супрацоўніцтва з Эўропай адкрывае для Беларусі новыя магчымасьці. Пры асабістай сустрэчы мы змаглі б больш падрабязна абмеркаваць закранутыя тут пытаньні і пляны правядзеньня «Эўрапейскага маршу». Ліст падпісаны Віктарам Івашкевічам, Міхаілам Марынічам, Андрэем Саньнікавым, Станіславам Багданкевічам, Юр’ем Хадыкам».

Трэба нагадаць, што да сёньняшняга дня Менгарвыканкам ня даў адказу на заяву аб правядзеньні «Эўрапейскага маршу» 14 кастрычніка ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць