Усяго патроху1414

У Мінску дзейнічае Клуб праваслаўных міліцыянераў

Так, 30 кастрычніка, у прыходзе іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Мінску будзе здзейснена чытанне акафіста перад іконай Святой Багародзіцы «Перад Раством і па Растве Дзева» — святыняй, вельмі шанаванай сталічным Клубам праваслаўных міліцыянераў.

Пра гэта паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

На сумесную малітву запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 19:00.

2 лістапада плануецца правесці адкрыты сход Клуба праваслаўных міліцыянераў.

Аб’яднанне праваслаўных міліцыянераў вырасла з групы валанцёраў сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі. Сябры клюбу ездзяць па дзіцячых дамах і дамах састарэлых, куды прывозяць спартыўны інвентар, адзенне, цацкі і прысмакі. Яны таксама займаюцца духоўна-асветніцкай працай сярод калегаў.

 

Аб’яднанне створана ў рамках праграмы супрацоўніцтва МУС і БПЦ, падпісанай каля 10 гадоў таму.

Старшыня клуба Сяргей Ерахавец паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў клубе цяпер 15 міліцыянераў з розных гарадоў і службаў.

«Яны найперш з’яўляюцца праваслаўнымі хрысціянамі. Некаторыя служаць панамарамі ці завочна вучацца ў духоўнай семінарыі. Наш першы кірунак працы — несці слова Божае ў нашы шэрагі, бо духоўнасць там пакідае жадаць лепшага. Наш лозунг — вера без справы мёртвая»,— сказаў Сяргей Ерахавец.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць