Моды1010

Доўгія ногі і страсць: у Мінску працягваецца Тыдзень моды — фотарэпартаж

Падыходзіць да канца Мінскі тыдзень моды. Чатыры дні беларускія дызайнеры прэзентавалі свае калекцыі, моднікі вышпацыроўвалі свае касцюмы і за келіхамі віна абмяркоўвалі паказы. Мы яшчэ раз завіталі на паказы і паглядзелі, чым пацешыў гасцей трэці дзень мерапрыемства.

Гэтым разам віно было ўжо ружовае і людзей у Доме Масквы было больш, але пры гэтым было вельмі ціха і, як сказаў адзін з гасцей: « Чамусьці ўсё вельмі сумна. Сябры, гэта ж мода, а мода павінна крычаць!»

Паказы пачаліся практычна ў час. Першай была прэзентацыя ўпрыгожванняў Елены Леванюк, пад час якой дзяўчыны і адзін хлопец-андрагін, хадзілі па подыўме у адных толькі кашулях, з сабачкамі на руках. У гэтым паказе было вельмі шмат доўгіх і прыгожых ног, таму мужчынам ён быў як ніколі цікавы.

Другім і, напэўна, самым доўгачаканым быў паказ французскага дызайнера Claudine Ivari, з яе элегантнай калекцыяй. Стрыманыя колеры, простасць, але пры гэтым неад'емны французскі шык, прыйшоўся ўсім даспадобы.

Трапіўшы ў прэс-цэнтр, мы былі прыемна здзіўлены, што замест самотнага століка і незразумелага зэдліка, арганізатары паклапаціліся аб тым, каб з'явілася добрая канапа, стол і крэслы для журналістаў.

Ды й увогуле ў гэты дзень паказы практычна не спазняліся, людзей было не вельмі шмат і ўсё праходзіла без накладак ў супакойным рытме.

Сярод гасцей быў і дызайнер Аляксандр Варламаў, трошкі сумны і нейкі задуменны, ён без вялікай ахвоты гутарыў з людзьмі.

Трэці паказ быў дэбютны для брэнда Ton-in-Ton, дызайнер якога прэзентавала сукенкі і касцюмы з натуральнай пражы.

Скончыўся дзень паказам маскоўскага дызайнера Kaurtseva, пад энергічную музыку, яна паказала калекцыю вечаровых сукенак. Іх пераважна чырвоны колер і бляск аздаблення, надалі паказу страсці.

Запал ад якога яшчэ доўга не пакідаў гасцей. Вось што значыць добра падабраная музыка і прыгажосць у падачы адзення.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць