Свет

Тайфун «Хаян», які забраў 10 тыс. жыццяў на Філіпінах, дайшоў на В'етнама

Праўда, ён не такі ўжо разбуральны.

Трапічны тайфун «Хаян», які стаў прычынай гібелі тысяч людзей на Філіпінах, дасягнуў узбярэжжа паўночнага В'етнама, згубіўшы, зрэшты, частку сваёй разбуральнай сілы.

Тайфун зараз класіфікуецца як шторм першай катэгорыі. Хуткасць ветру ў турыстычным раёне бухты Халонг дасягае 140 км/г.

З найбольш схільных да небяспекі раёнаў В'етнама эвакуявана каля 600 тысяч чалавек; прынамсі шэсць чалавек ужо загінулі.

Суседні Кітай выдаў папярэджанне аб небяспецы тайфуну на папулярным у турыстаў востраве Хайнань, у правінцыі Гуандун і Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне.

На працягу дня ў суботу «Хаян» лютаваў у розных раёнах Філіпінаў. Да 10 тысяч чалавек загінула, і ратавальнікі да гэтага часу не могуць дабрацца да асобных адрэзаных мясцовасцяў.

Хуткасць ветру ў цэнтры тайфуну, па ацэнцы сіноптыкаў, дасягала 300 км/г, ён быў адным з самых магутных за час назіранняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць