Улада3434

Лукашэнкаўцы загаварылі пра новы рэферэндум

Гаворка пакуль пра фармальнасць: зменаў у асноўны закон вымагае задуманая рэформа сістэмы судоў.

У прыватнасці, Адміністрацыя прэзідэнта мае намер скасаваць Вярхоўны гаспадарчы суд і злучыць ягоныя функцыі з функцыямі Вярхоўнага суда. У той жа час абласныя гаспадарчыя суды захаваюцца, але будуць перайменаваны ў эканамічныя суды.

Паводле словаў намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказнага за заканатворчасць, Валерыя Міцкевіча, прапановы абмеркаваны з усімі зацікаўленымі структурамі, падрыхтаваны праекты трох заканадаўчых актаў: дэкрэта і двух указаў.

На думку Міцкевіча, рэформа дасць магчымасць уніфікаваць судовую практыку, забяспечыць аднастайнае тлумачэнне і прымяненне ўсімі судамі нормаў матэрыяльнага права.

У Вярхоўным судзе прапануецца ўстварыць судовую калегію па эканамічных справах, якую ўзначаліць намеснік старшыні Вярхоўнага суда. А кваліфікацыйныя калегіі суддзяў аб'яднаюць у сабе паўнамоцтвы дзейных сёння асобных кваліфікацыйных калегій агульных і гаспадарчых судоў.

Новая сістэма будзе дапасавана да пабудовы судовых сістэм Расіі і Казахстана.

Валерый Міцкевіч падкрэсліў, што аб'яднанне агульных і гаспадарчых судоў у адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі магчыма без папярэдняй карэкціроўкі Канстытуцыі, але з далейшым яе змяненнем у частцы выключэння ўпамінання аб Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Пры гэтым раздзел асноўнага закона, у якім знаходзіцца шэраг артыкулаў, што падлягаюць карэкціроўцы, можа быць зменены толькі шляхам рэферэндуму, цытуе яго афіцыйнае агенцтва БелТА.

Адметна, што мяркуецца спачатку змяніць Канстытуцыі, а пасля спытаць дазволу на гэта ў насельніцтва.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць