Ты гаворыш: «Вам дзякую, людцы!»,
А яны над табою смяюцца,
Бо ім трэба «спасіба» пачуць.
Ты для іх, найкультурных, «дзяроўня»,
Ты маўчыш, хоць табе не ўсё роўна,
Што яны пра цябе тут плятуць…
Мы з табою з адное дзяроўні,
Там і стайня была, і кароўнік,
А цяпер іх шукаць там дарма,
І не будзе іх болей ніколі,
Як не будзе больш вёскі у полі.
Я не плачу, бо толку няма.
Я з дзяроўняй сябрую, як з роўняй,
Бо знішчаючы ў сэрцы дзяроўню,
Мы знішчаем сваю Беларусь…
Каментары