Прынята рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2014-м: шмат доўгіх выходных
У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе.Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 25 лістапада №1012.
Працоўныя дні ў 2014 годзе пераносяцца наступным чынам:
з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня;
з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;
з серады 30 красавіка на суботу 3 мая;
з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня;
з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.
Арганізацыям дадзена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Такім чынам на Новы год беларусы будуць адпачываць два дні: 1 і 2 студзеня (серада — чацвер); 31 снежня 2013 г. будзе працоўным скарочаным днём;
на праваслаўныя Каляды з 5 па 7 студзеня (нядзеля — аўторак);
будуць выходныя, якія звяжуць Радаўніцу і Першамай (29 красавіка — 1 мая, аўторак — чацвер),
вялікія выходныя, звязаныя з афіцыйным Днём незалежнасці: 3—6 ліпеня (чацвер — нядзеля);
Вялікія каталіцкія Каляды: з 25 па 28 снежня (чацвер — нядзеля).
Каментары