Каханне і сэкс2828

Сарамлівыя хлопцы: як іх зразумець

Як здагадацца аб пачуццях сціплага чалавека? Калі дзяўчына апынулася ў падобнай сітуацыі, ёй давядзецца набрацца цярпення.

Звычайна дзяўчаты круцяць мужчынамі, прымушаюць іх мучыцца і губляцца ў здагадках, і ледзь не на рамонках гадаць: кахае ці не кахае?

Ну а як быць, калі ў вашай пары ўсё з дакладнасцю да наадварот і ваш сарамлівы хлопец ніяк не адважыцца сказаць пра свае пачуцці? Выйсце адно — чытаць паміж радкоў:

Ён увесь час глядзіць на цябе

Усё адно, знаходзіцеся вы побач або на адлегласці, ён не зводзіць з цябе вачэй. Дарэчы, калі ты перахопліваеш яго погляд, ён можа тут жа пачаць глядзець у іншы бок — але не крыўдуй за гэта.

Твая прысутнасць прымушае яго ўсміхнуцца

Нават не абавязкова прысутнасць — простач згадка твайго імя ў размове ўжо выклікае ў яго сарамлівую ўсмешку.

Ён нервуецца

Ад пачуццяў, што яго перапаўняюць, і страху зрабіць нешта не так, сціплы чалавек абавязкова пачне нервавацца і, як варыянт, усё пры гэтым бурыць і псаваць.

Ён кажа табе кампліменты

Калі ён робіць табе камплімент нават з самай несур’ёзнай нагоды — гэта дакладная прыкмета таго, што ўсё ў табе захапляе яго, але яму цяжка падабраць правільныя словы, каб гэта выказаць.

Ён часта нібы выпадкова сустракае цябе

Не ўспрымай яго як маньяка! Такія выпадковыя сустрэчы проста кажуць пра тое, што ён ні дня не можа пражыць, не ўбачыўшы цябе, хоць бы на хвілінку!

Ён заўсёды гатовы дапамагчы табе

Сарамлівыя хлопцы могуць быць і не вельмі красамоўныя, але затое на практыцы яны вельмі спагадлівыя і заўсёды гатовы выручыць. Асабліва, калі дапамога патрэбна важнаму для іх чалавеку.

Ён паводзіць сябе падкрэслена ветліва

Такое зараз нячаста сустракаецца, але сціплы і добра выхаваны хлопец заўсёды будзе ставіцца да аб'екта сваёй сімпатыі вельмі далікатна і акружаць яго рыцарскім клопатам. Разам з тым, нават лёгкі дотык можа ўвагнаць яго ў чырвань.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»32

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 1

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка7

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»32

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць