Свет

Азараў: Кіеў разлічвае вырашыць пытанне аб цане на газ 17 снежня

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў спадзяецца, што на паседжанні расійска-ўкраінскай міждзяржкамісіі ў Маскве 17 снежня канчаткова атрымаецца вырашыць пытанне цаны на газ, зніжэння якой дамагаецца Кіеў.

Пра гэта паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на тэлеканал «Інтэр».

«Перш за ўсё мы значна скарацілі аб'ём закупак расійскага газу, а Расія ў сваю чаргу значна скараціла прапампоўку газу праз нашу тэрыторыю. Гэта прывяло да таго, што наша газатранспартная сістэма па сутнасці пачала прыносіць Украіне страты і зрабілася нерэнтабельнай», - заявіў прэм'ер у эфіры ўкраінскага тэлеканала.

Па словах Азарава, калі казаць пра цану на газ, якую хоча атрымаць Кіеў, то гаворка ідзе пра сярэднееўрапейскія цэны.

«Яна можа быць усталяваная на ўзроўні сярэднееўрапейскіх цэнаў, прынамсі, так мы абмяркоўвалі з нашымі расійскімі партнёрамі гэтае пытанне, але яшчэ раз падкрэсліваю, што канчатковае рашэнне будзе прынятае на сустрэчы двух прэзідэнтаў», — адзначыў прэм'ер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць