Грамадства4343

Акцыя пратэсту «Стоп-падатак» у цэнтры Мінска была гучнай — відэа + анлайн

Аўтамабілісты пратэставалі супраць увядзення «падатка на аўто». Няглядзячы на процідзеянне ДАІ, цэнтр Мінска тармазіў і апантана сігналіў.

Відэа «Нашай Нівы»:

Фоты Сяргея Гудзіліна:

20:00

Onliner.by, Belta.by і Charter97.org: па-рознаму пра тую самую падзею

19:59

Апытанка

19.19

Затрыманне пратэстоўца на плошчы Перамогі

Фота даслалі людзі з Мінска

19.14

Фота даслаў чытач: ціхар запісвае ў блакноцік нумары машын, што ўдзельнічаюць у пратэсце.

19.09

18.59

У раёне плошчы Перамогі затрымалі трох, сярод іх Францкевіч

Як паведамляюць чытачы «Нашай Нівы», у раёне плошчы Перамогі затрыманыя тры чалавекі, якія здымалі пратэсты на відэа. Сярод затрыманых — былы палітвязень Аляксандр Фрацкевіч.

18.57

Спецназаўцы ўсталі шыхтом ад Палаца Рэспублікі да «Макдональдса»

Відаць, баяцца, каб людзі не выйшлі на праезную частку.

Фота Сяргея Гудзіліна.

18:52

18:51

Да станцыі метро «Кастрычніцкая» падагналі аўтазак МАЗ.

18:50

18:44

Шмат спецназа каля праезнай часткі, яны адцясняюць людзей да метро, паведамляюць карэспандэнткі «Нашай Нівы».

18:43

18:40

На адрэзку ад Перамогі да перасячэння з вуліцай Купалы праз кожныя сто метраў стаяць ДАІшнікі, якія запісваюць у нататнікі звесткі пра аўто.

18:35

Фота Сяргея Гудзіліна.

18:29

З вуліцы Казлова перакрыты выезд на праспект

Супрацоўнікі ДАІ перакрылі праспект Незалежнасці на выездзе з вуліцы Казлова. На дарогу выстаўленыя пластыкавыя фішкі.

18.28

Каля Кастрычніцкай супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўто, стары «Фольксваген Пасат» адагналі на ходнікі, разбіраюцца з кіроўцам. Аўто, што стаяла з паднятым капотам, адагналі пад рэстаран «Госці», паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы».

18:24

Цэнтр горада ўвесь сігналіць, праспект запоўнены машынамі, нягледзячы на тое, што ДАІ не дазваляе завяртаць з суседніх вуліц.

Людзі на тратуарах у раёне ГУМа захоплена апладзіруюць пратэстоўцам.

18:19

ДАІ не пускае на праспект машыны з суседніх вуліц, прымушаюць ехаць у іншы бок, паведамляюць з рогу Сурганава і праспекта.

18:12

18:11

Ад Цырку і да плошчы Перамогі — суцэльна сігналяць.

18:09

Пратэстоўцы спынілі рух на плошчы Перамогі

Пратэстоўцы спынілі праспект ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы. Машыны сігналяць.

Першая машына ўстала з адчыненым капотам у раёне Цырку.

18:02

Першыя прыкметы акцыі

Каля ГУМа на аварыйцы стаяць каля дзясятка аўто, кіроўцы пачынаюць масава сігналіць.

Анлайн-відэа з праспекта:

17:55

У раёне плошчы Незалежнасці па стане на 17:55 прыкметаў акцыі не заўважна. Пакуль заторы характэрныя для звычайнай пятніцы. Прылеглыя да праспекту паркоўкі вызваленыя ад аўто супрацоўнікамі ДАІ. Пад мастом за корпусам БДУ стаяць пустыя МАЗаўскія аўтобусы.

На перасячэнні праспекта і вуліцы Янкі Купалы заўважаныя супрацоўнікі ў цывільным. Сярод іх маёр Грышчанка з Цэнтральнага РУУС, вядомы па разгонах апазіцыйных акцый.

17:45

17:15

Паводле інфармацыі карэспандэнта «НН», на дадзены момант на пр. Незалежнасці звычайная для пятніцы сітуацыя. Пра акцыю нагадваюць пасты ДПС, размешчаныя на кожным скрыжаванні.

16:53

16:44

Група кіроўцаў заявіла пра намер правесці 20 снежня а 18.00 акцыю пратэсту супраць увядзення падатку на аўто.

Месцам правядзення акцыі ўказваецца плошча Незалежнасці ў Мінску, а таксама цэнтральныя плошчы іншых гарадоў.

Кіроўцы прапанавалі сабрацца ў раёне цэнтральных плошчаў і ехаць у замаруджаным рэжыме або ўставаць на аварыйку. І сігналіць.

ДАІ заявіла пра ўзмацненне кантролю на вуліцах сталіцы ў сувязі з заклікамі да акцый пратэсту. Інспектары збіраюцца сачыць за выкананнем кіроўцамі правілаў спынення і стаянкі.

Аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення «падатка на аўто».

Праўда, законна да кіроўцаў, якія ўстаюць на аварыйку і капаюцца пад капотам, ніяк не дачэпішся. Менавіта таму акцыі «Стоп-бензін» у 2011 годзе мелі вялікі поспех. Яны збіралі сотні машын і змусілі Аляксандра Лукашэнку адкруціць назад цэны на паліва.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць