Грамадства1919

Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент па-беларуску

Святы Айцец Францішак напісаў беларускай верніцы Ядвізе Пастэрнак, даслаўшы першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове.

Папа Францішак перадаў пергамент з блаславеннем жыхарцы Беларусі, якая доўгія гады падтрымлівала працу каталіцкага касцёла ў часы рэлігійных ганенняў у СССР.

Ядвіга Пастэрнак, дачка Віктара і Юзэфы, нарадзілася 6 красавіка 1927 года ў вёсцы Муляры ў 35 км ад Вілейкі і жыве ў гэтай вёсцы да сённяшняга дня. Была 9-м дзіцём у сям’і.

Яе бацькі былі простымі вясковымі людзьмі, бацька быў краўцом, ад яго Ядвіга вучылася кравецкай справе і працавала ўсё жыццё швачкай. Выхоўвалася ў глыбока рэлігійнай сям’і. Да Першай святой Камуніі яе рыхтавалі сёстры непакалянкі з Вішнева. Скончыла пачатковую школу, дзе навучылася чытаць і пісаць на польскай мове. У 7 гадоў пакалечыла нагу, разбіўшы чашку на калене, і гэтая хвароба давала аб сабе знаць усё жыццё, стаўшы для яе сапраўдным крыжом. Замуж выйшла ў 58 гадоў за ўдаўца, глыбока веруючага і пабожнага чалавека, і пражыла з ім 9 гадоў.

У 1934 годзе ў суседняй вёсцы Дубава была пабудавана капліца, куды рэгулярна прыязджалі святары: кс. Хомскі, кс. Пётр Война-Уранскі і кс. Цімашкевіч з Вішнева. Ядвіга ўспамінае, што кс. Хомскі прыязджаў з Вішнева на кані, а кс. Пётр Война-Уранскі на матацыкле.

Нягледзячы на калецтва, Ядвіга з 7-гадовага ўзросту наведвала гэтую капліцу, ішла пешшу, абапіраючыся на самаробныя мыліцы, часамі яе падвозілі вяскоўцы.

Капліца праіснавала да 1963 года, пасля была разабрана і перавезена ў Іжу, з яе зрабілі бальнічную кухню. Капліцу разабралі, крыж скінулі з вежы, і ён, пагнуты, застаўся ляжаць на ўзгорку, дзе была капліца.

Праз нейкі час Ядвіга падабрала яго, прыклала намаганні, каб адрамантаваць, і зберагла да сённяшніх дзён. Калі ў Куранцы ў 2011 годзе з’явілася капліца, яна перадала яго туды.

Пасля вайны па святах Ядвіга хадзіла ў касцёл у Вішневе, які знаходзіўся на адлегласці 18 км. Хвароба нагі стварала вялікаю цяжкасць у рухах.

Ідучы, яна вымярала адлегласці ад слупа да слупа і спынялася, каб адпачыць, пры гэтым мыліцамі мазоліла да крыві рукі. Найчасцей дабіралася ў Вішнева вечарам, начавала ў знаёмых і раніцай ішла ў касцёл. Для тых, хто не меў магчымасці быць у касцёле, прыносіла аплаткі, асвечаныя велікодныя стравы і ваду, хлеб святой Агаты. Дзяцей, якія жадалі прыняць святую Камунію, кс. Юзаф Кісель, пробашч Вішнева пасля вайны, накіроўваў да Ядвігі Пастэрнак, якая іх рыхтавала. Яна ад рукі перапісвала катэхізіс і раздавала дзецям. Сама карысталася кніжачкамі, якія мела з дзяцінства, са школы сясцёр непакалянак, і якія захоўвае да сённяшняга дня.

У 70-х гадах стаў хадзіць аўтобус па маршруце Маладзечна – Свір праз Муляры, і гэта дазволіла ёй ездзіць на Імшу ў Шэметава, дзе служыў кс. Станіслаў Кучынскі.

Пачынаючы з 1949 года Ядвіга разам з іншымі парафіянамі хадзіла на пахаванні, спявала, малілася, перад пахаваннем акрапляла асвечанай вадой магілу. Гэта ў той час была адзіная магчымая хрысціянская форма пахавання.

Яна маліліся за католікаў і праваслаўных, за ўсіх, куды яе запрашалі, і можна сказаць, што пахавала такім чынам цэлыя вёскі вакол Муляраў.

Пасля адкрыцця касцёла ў Вілейцы Ядвіга пачала ездзіць туды і наведвае гэтую святыню да сённяшняга дня.

У сябе, у вёсцы Муляры і акрузе, яна змагла сабраць людзей у супольнасць, дзякуючы чаму магчыма было арганізаваць правядзенне Імшаў перад вялікімі святамі, была арганізавана душпастырская візітацыя (каляда), апека над састарэлымі, хворымі і паміраючымі, як па вёсках, так і ў доме-інтэрнаце ў в. Іжа, служыла дапамогай сем’ям у правядзенні каталіцкага пахавання.

У 1992 годзе быў устаноўлены крыж у вёсцы Муляры, які 19 мая таго года асвяціў кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч. З гэтага часу 19 мая адзначаецца як свята вёскі Муляры. Першую каляду па гэтых вёсках правёў у 1998 годзе сённяшні біскуп намінат Юрый Касабуцкі. Сістэматычна Імша пачала праводзіцца па дамах з 2000 года.

Аб папскім дакуменце стала вядома падчас візіту Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці ў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы сёння, 22 снежня. 

Каментары19

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць