Зробленыя прызначэнні ў Дзяржсакратарыяце Рады бяспекі, Камітэце дзяржкантролю, Акадэміі навук
Аляксандр Лукашэнка сёння правёў кадравы дзень, піша БелТА.

Аляксандр Невяроўскі прызначаны першым намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі;
Андрэй Гарбаценка — намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі;
Віталь Залескі — першым намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук;
Аляксей Труханаў — намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук;
Ігар Фісенка — паслом у Славакіі;
Юрый Нікалайчык — паслом у Зімбабвэ;
Дзмітрый Красоўскі — паслом у Танзаніі па сумяшчальніцтве;
Максім Аляшкевіч — намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Сяргея Жыдзецкага — старшынёй Столінскага райвыканкама;
Сяргея Зубеля — старшынёй Лагойскага райвыканкама;
Аляксандра Уласаўца — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста;
Мікалая Ефімовіча — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста;
Анастасіі Каласоўскай — рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;
Анатоля Дарожкі — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці;
Аляксея Іглікава — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці;
Аляксея Зубовіча — намеснікам міністра эканомікі;
Яўгена Зенчанкі — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;
Віталя Каленіка — дырэктарам арганізацыйнага дэпартамента Выканаўчага камітэта СНД;
Івана Бельчыка — начальнікам дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы;
Аляксея Чарналеўскага — начальнікам дэпартамента прававога забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы;
Вадзіма Дзенісенкі — начальнікам дэпартамента абароннай прамысловасці і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы;
Вольгі Петрашовай — першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (падаўжэнне тэрміну працы);
Аляксандра Маркевіча — намеснікам адказнага сакратара — начальнікам апарата Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Беларусі;
Сяргея Сташкевіча — намеснікам начальніка Апарата Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Беларусі;
Святланы Жвірыдоўскай — намеснікам начальніка галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Каментары