Музыка

Памёр легендарны спявак Піт Сігер

Учора ў ЗША ва ўзросце 94 гадоў памёр вялікі фолк-спявак Піт Сігер, нястомны змагар з любой несправядлівасцю ў свеце, папулярызатар фолка, сябар Савецкага Саюза, якому фолкеры ўсяго свету мусяць быць удзячныя за такія песні як Where Have All the Flowers Gone і Goodnight, Irene.

Узлёт папулярнасці Сігера адбыўся ў 1940-я, тады ж у спевака, які апынуўся зацятым сацыялістам пачаліся праблемы з палітыкай — усё ж такі у тыя часы ў ЗША камуністычныя погляды, мякка кажучы, не віталіся. Прыблізна тады разам з гуртом The Weavers Сігер запісвае галоўныя свае песні, у тым кранальную лірычную, Goodnight, Irene.

Іншы хіт Сігера – легендарная Where Have All The Flowers Gone, якую можна пачуць хоць на дабрачынным канцэрце, хоць у сацыяльнай рэкламе, была ад пачатку…. рускай народнай. Аднойчы ў самалёце па дарозе на чарговы канцэр Піт Сігер чытаў раман «Ціхі Дон», дзе ўбачыў тэкст народнай песні пра кветкі, якія зніклі, і вайскоўцаў, якія сышлі на вайну. Адразу ж у самалёце і быў створаны англамоўны фолкерскі стандарт.

З Савецкім Саюзам у Сігера склалася сяброўства — у 1961 годзе ён адыграў два канцэрты ў Маскве, а праз трыццаць гадоў у падручніках па школьным прадмеце «Музыка» з’явілася дзіўная па сваім пасыле фраза: «Песні «Бітлз» былі настолькі папулярнымі, што іх выконваў нават Піт Сігер».

З ішнага боку, для амерыканскіх і еўрапейскіх фолкераў Сігер стаў сапраўднай іконай – «голас Амерыкі» Брус Спрынгсцін запісаў альбом з назвай We Shall Overcome: The Seeger Session. Уплыў Сігера моцна заўважны ў творчасці Джоан Баэз, Рая Кудэра, Арла Гатры, ды і бадай любога спевака, які браўся за народныя песні.

Сам Сігер не зважаючы на ўзрост гнуў сваю лінію – атрымліваў «Грэмі» за новыя альбомы, і нават браў актыўны ўдзел у акцыі «Акупай Уол-стрыт». А ягоная песня We Shall Overcome раз-пораз усплывае як чарговы гімн пратэстоўцаў па ўсім свеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць