Свет33

У Венесуэле радыкальная апазіцыя арганізуе вялікую дэманстрацыю ў аўторак

Новы лідар венесуэльскай апазіцыі Леапольда Лопес заклікаў суграмадзян выйсці на марш пратэсту 18 лютага і паабяцаў прыйсці на акцыю сам. Відэазварот палітыка з'явіўся ў ноч на панядзелак, 17 лютага, у яго мікраблогу.

Марш, па словах Лопеса, павінен прайсці ад плошчы Венесуэлы ў Каракасе да будынка міністэрства юстыцыі, «якое стала сімвалам рэпрэсій, катаванняў і хлусні». Апазіцыянер папрасіў прыхільнікаў надзець белае, каб пацвердзіць сваю прыхільнасць мірнаму дыялогу.

Лопес сфармуляваў тры патрабаванні да ўладаў.

Па-першае, неабходна расследаваць гібель людзей 12 лютага па-другое, вызваліць студэнтаў, затрыманых за ўдзел у пратэстах, і, па-трэцяе, раззброіць праўрадавыя ваенізаваныя групоўкі.

«Нарэшце, я буду там сам, каб паказаць свой твар. Мне няма чаго баяцца. Я не здзейсніў ніякіх злачынстваў. Калі ёсць загад незаконна мяне арыштаваць, што ж, я буду там», — дадаў палітык.

Месцазнаходжанне апазіцыянера невядома з серады. Як нагадвае BBC News, раней у нядзелю паліцыя абшукала дома Лопеса і яго бацькоў. Неўзабаве пасля гэтага ён напісаў у сваім твітэры, звяртаючыся да прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры:

«Паслухай, Мадура, ты баязлівец. Ты не прымусіш падпарадкавацца ні мяне, ні маю сям'ю. Маёй сям'і: трымайцеся, я вас люблю».

Мадура усклаў адказнасць за беспарадкі ў Каракасе, у выніку якіх загінулі тры чалавекі і больш за 60 былі параненыя, на Лопеса.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся пасля арышту удзельнікаў студэнцкіх дэманстрацый, якія працягваюцца ў розных рэгіёнах краіны з пачатку лютага.

Гэта самыя сур'ёзныя выступы супраць палітыкі Мадуры з моманту яго прыходу да ўлады вясной 2013 года. Але ў Каракасе па-ранейшаму пратэстуюць толькі ўсходнія раёны сталіцы, дзе жыве сярэдні клас.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь45

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы4

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь45

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць