У Маладзечанскі РАУС ўдзень 17 лютага паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Дзякшняны аб тым, што суседскі сабака кідаецца на людзей.
Намеснік начальніка Радашковіцкага аддзела міліцыі, які прыбыў на месца, прызнаў, што азіяцкая аўчарка сапраўды пагражае жыццю і здароўю грамадзян, і выкарыстаў табельны пісталет Макарава. Сабаку ён забіў адным стрэлам.
У дачыненні да гаспадара сабакі, непрацуючага мясцовага жыхара 1959 года нараджэння, складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 15.47 КаАП за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл.
Каментары