Здароўе88

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Артыстка была дома з дзецьмі, замаўляла па тэлефоне сушы. Але ў апошні момант не змагла адказаць на простае пытанне аператара — аплата будзе карткай ці наяўнымі. Неабходныя словы вылецелі з галавы.

Ларыса Грыбалёва. Скрыншот сторыс у яе інстаграме

Нагадаем, нядаўна знакамітая артыстка і бізнэсвумен Ларыса Грыбалёва апублікавала ў інстаграме фотаздымкі з бальніцы. У яе здарылася транзіторная ішэмічная атака. Гэта часовае парушэнне кровазвароту ў мозгу — яго яшчэ называюць міні-інсультам.

Цяпер жа спявачка вырашыла падзяліцца падрабязнасцямі, але шчыра прызнаецца, што не вельмі разумее, з якога моманту пачынаць расповед. Кажа, гэта быў вельмі добры дзень, які плаўна перацёк у цудоўны вечар. Ніякіх праблем са здароўем Ларыса не адчувала. Яна не хвалявалася, не была ў стрэсе.

— Мы з дзецьмі замаўлялі сушы, выбралі хто што хоча. Я зрабіла замову, размаўляла з аператарам. Апошняе, што мне трэба было зрабіць — распавесці, як я буду аплачваць — карткай ці наяўнымі.

І вось у гэты момант адбылося нечаканае: Ларыса, якая хвіліну таму спакойна абмяркоўвала замову, раптам не змагла адказаць на стандартнае пытанне. Яна забылася простыя словы, якія былі патрэбныя ў гэтай сітуацыі.

— Я дакладна разумела думку, але ў мяне не было слоў. Гэта так жудасна: калі ты ўсё разумееш, але не можаш пра гэта сказаць. Голас у мяне быў. Я змагла сказаць толькі, што ператэлефаную. Я не змагла сказаць дачцэ, што мне вельмі дрэнна. Я села на стул і паклала галаву на стол.

Дачка Ларысы спужалася. Пачала перапытваць, ці гэта ціск, дзе ў доме шукаць танометр. А маці не магла ёй растлумачыць, што танометр ляжыць на тумбачцы — хоць добра разумела, што менавіта хоча сказаць. Праблема была ў тым, што словы быццам бы зніклі з памяці.

Дачка выклікала хуткую дапамогу, медыкі прыехалі аператыўна.

— Калі прыехала хуткая, я яшчэ дрэнна размаўляла, але некаторыя словы ўжо пачалі ўсплываць у галаве. Калі мне зрабілі ўколы, памералі цукар, ціск… Я лічу, для таго стану ціск у мяне быў ідэальны — 126 на 86. Калі мне прапанавалі паехаць у бальніцу, я яшчэ думала, ці варта — здаецца ж, я пачала прыходзіць у сябе.

Але артыстка раіць усім у такіх выпадках ехаць у бальніцу і не думаць, што ўсё добра. Ларысу асабіста матывавала здацца медыкам гісторыя, якая здарылася з яе маці гадоў 6 таму.

— Яна была вельмі актыўная, магла, мабыць, танчыць ды праз плот скакаць. Але нечакана ўсплыла, што яна не помніць гадоў пяць са свайго жыцця. Мы паехалі ў бальніцу, і высветлілася, што ў мамы адбыўся сапраўдны інсульт.

Ларыса кажа, што ёй пашанцавала больш — бо ў яе выпадку МРТ ніякіх наступстваў не зафіксавала. Але раіць усім, у каго пачаліся праблемы з памяццю і гаворкай, тэрмінова звяртацца да дактароў.

Сама ж спявачка ўжо чакае, калі яе выпішуць з бальніцы — і спадзяецца, што гэта адбудзецца хутка.

Каментары8

  • Дыплом набыў
    10.04.2026
    Doktar, такі ты ўжо доктар 🤡🤡🤡
  • отфотошопилась
    11.04.2026
    сразу же видны неестественные глаза, https://fotoforensics.com определил фотошоп там, где и на глаз было заметно
  • Samy
    11.04.2026
    Крепкого здоровья и всех благ!

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць