Усяго патроху44

Жывая вада

Нездарма ж дзіця, нарадзіўшыся, плача. А ў Беларусі ўсё больш дзяцей, што кінулі плакаць ды змагаюцца, каб меней было плачу на гэтай зямлі. І іх не зламаць турмамі, штрафамі ды рэпрэсіямі.

Даўно асушылі луг, і зааралі, і цяжкім катком прыгняталі шмат разоў, і зноў аралі‑баранавалі. І ўсё роўна прабілася аднекуль з глыбіняў крынічка, знайшлася незаціснутая жылка, і кропелька за кропелькай выбіўся на паверхню струмень, — і зазьзяў‑загуляў у траве.

Колькі разоў бэтануюць‑асфальтуюць пляцоўку, а ўсё роўна то тут, то там зелянеюць кволыя травінкі. Як яны толькі прабіліся, такія тоненькія і слабыя з выгляду? Адкуль у іх гэта неспадзяваная сіла?

Стагодзьдзямі забаранялі мову, потым выбівалі і выстрэльвалі тых, хто адважыўся гаварыць на ёй, складаць вершы й песьні ды клікаць за сабой іншых. Разганялі соймы і сходы, ірвалі сьцягі, трушчылі ботамі «Пагоню». Праходзілі дзесяцігодзьдзі, стамляліся, замаўкалі, эмігравалі тыя, хто быў ня згодны з пануючым ладам. Не бывае матэрыялу, што не ведае стомленасьці. Хто расчараваўся, а хто зьвіў сабе прыватнае ўтульнае гнязьдзечка, выслаўшы яго замежнымі грантамі. І ня стала надзеі. І паверылі тыя, хто ўверсе — усё, можна супакоіцца, «тэрыторыя зачышчаная».

І тады зьявіліся яны. Нечакана. Зусім маладыя, бяз досьведу перамогі — але без расчараваньня паразамі.

Кажуць — яны ж яшчэ дзеці. Няпраўда — яны ўжо дарослыя. Дзеці, а дакладней, зьдзяцінелыя — гэта тыя, што бубняць: «Чаво яшчо нада? Жызьнь наладзілась, укалываць нада!» Гэта тыя зь дзіцячай наіўнасьцю не разумеюць, што калі няма будучыні, дык ня будзе й сёньняшняга дня. Што не даедзе да мэты цягнік, які скіраваўся на тупіковы шлях.

А гэтыя, маладыя, — зразумелі. Ці адчулі — якая розьніца, — розумам, інтуіцыяй, сэрцам, — істотна, што бачаць сутнасьць рэчаў.

Зразумеў і рэжым, з кім мае справу. Уся судовая машына, касталомы са «спэцназу», стукачы і чыноўнікі, — такое войска не пасылаюць супраць слабога праціўніка. Таксама і ў гэтых ёсьць інтуіцыя, «нюх», які падказвае — калі ня спыніш цяпер гэты струменьчык, дык заўтра ён стане бурапенным патокам, як калісь пісалі паэты. І зьнясе іх уладу да д’ябла.

Так яно ўрэшце і адбудзецца. Сумненьняў быць ня можа, бо ўсюды так адбылося.

І, магчыма, разыдуцца шляхі ў былых паплечнікаў, у тых, хто цяпер сядзіць у адной камэры, на адной «хіміі». Бо — жывыя людзі, і ў кожнага свае амбіцыі, свае ўяўленьні аб жыцьці, свае магчымасьці.

І ня раз настануць змрочныя хвіліны — а ці за гэта змагаліся? Ці пра такое марылі?

І гэта непазьбежна. Мы тут, у Вільні, ня раз думаем — ці такой нам бачылася Літва з барыкадаў каля Сойму? Вядома, не зусім такой.

Але справа завершана. Краты паламаны. І засьценкі КГБ — усяго толькі музэй. Жахлівы, але музэй, не турма.

Выбар зроблены. Як у старой казцы — няхай не заўсёды сыты, але без ашыйніка.

Мне не падабаецца прэзыдэнт Літвы — за яго аморфнасьць і бесхрыбетнасьць. Але мне падабаецца, што ані мяне, ані журналістаў, якія выказваюць такія ж погляды ў легальным друку, ніхто не штрафуе і не садзіць у турму.

Мне не падабаецца многае ў літоўскім мастацтве. Асабліва я не люблю мясцовых мастацтвазнаўцаў. Але я шчасьлівы ад таго, што сярод іх няма «мастацтвазнаўцаў у цывільным».

Не задаволеныя ў нас сваім жыцьцём і сяляне. Але яны працуюць на сваёй, уласнай зямлі, якая застанецца іхным дзецям і ўнукам. І ніхто зь яе ня згоніць. А калі паспрабуе, дык ёсьць суд, які не падпарадкоўваецца ні прэзыдэнту, ні ўраду. І ўсё роўна, і ў нас жыцьцё — ня мёд. А калі было — мёд?

Нездарма ж дзіця, нарадзіўшыся, плача.

А ў Беларусі ўсё больш дзяцей, што кінулі плакаць ды змагаюцца, каб меней было плачу на гэтай зямлі. І іх не зламаць турмамі, штрафамі ды рэпрэсіямі.

Яны — як жывая вада, ад якой уваскрэсьне Беларусь.

Алег Аблажэй, газэта «Свабода»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!2

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!2

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць