Грамадства

Цана на газ складзе каля 125 даляраў плюс-мінус 10 - намміністра прамысловасьці Расіі

Пра гэта заявіў журналістам 19 кастрычніка намесьнік міністра прамысловасьці і энэргетыкі Расіі Іван Мацераў, які прыбыў у Менск у складзе дэлегацыі РФ для ўдзелу ў пасяджэньні савету міністраў саюзнай дзяржавы.

Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2008 годзе складзе прыблізна 125 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў журналістам 19

кастрычніка намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі Іван Мацераў, які прыбыў у Мінск у складзе дэлегацыі РФ для ўдзелу ў пасяджэнні савета міністраў саюзнай дзяржавы.

"Згодна з формулай разліку цаны, указанай у кантракце, цана газу для Беларусі будзе прыблізна 125 долараў. Роскід можа скласці плюс-мінус 10 долараў", — сказаў І.Мацераў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што канчатковая цана на газ для Беларусі павінна быць вызначана да 1 студзеня 2008 года.

Паводле слоў намесніка міністра, пытанне аб кошце нафты і газу не будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. "Паколькі 31 снежня мінулага года быў падпісаны кантракт па пастаўках газу ў Беларусь, пытанні паліўна-энергетычнага комплексу вырашаны ў аўтаматычным рэжыме, — сказаў І.Мацераў. — Дасягнуты таксама дамоўленасці па пастаўках нафты ў Беларусь. Вывазныя пошліны і спосаб іх раздзелу таксама ўстаноўлены".

Кажучы пра надзейнасць паставак расійскіх энерганосьбітаў, намеснік міністра зазначыў, што "Газпром" ніколі не парушаў сваіх абавязацельстваў па пастаўках". "Пасля распаду СССР з'явілася шмат транзітных краін з занадта развітым самалюбствам", — зазначыў І.Мацераў, дадаўшы пры гэтым, што ён "не мае на ўвазе Беларусь".

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай9

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце62

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць